1Lib1Ref

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

#1Lib1Ref — ініцыятыва Вікіпедыі, якая заахвочвае бібліятэкараў па ўсім свеце ўдзельнічаць у праекце інтэрнэт-энцыклапедыі, у тым ліку з дапамогай дадавання спасылак, што палепшчыць якасць артыкулаў.

Першая кампанія #Lib1Ref была прымеркавана да 15-годдзя з дня ўтварэння Вікіпедыі ў студзені 2016 года[1][2][3]. Зыходзячы з прынцыпу «ад кожнага бібліятэкара — па адной спасылцы», арганізатары падлічылі, што калі б усе бібліятэкары на планеце выдаткавалі 15 хвілін, каб дадаць адну спасылку, аб’яднанымі намаганнямі англійская Вікіпедыя пазбавілася б усіх 350 000 адсутных спасылак[4]. Першае кампанія адбывалася цягам тыдня з 15 па 23 студзеня 2016 года. Удзельнікі кампаніі распавядалі ў сацыяльных сетках пра кампанію і свае ўнёскі з дапамогай хэштэга #1Lib1Ref[5].

Вынікі першай кампаніі[правіць | правіць зыходнік]

Першая кампанія скончылася 1232 унёскамі да 879 старонак, зробленымі 327 карыстальнікамі на 9 мовах — згодна з выкарыстаннем хэштэга #1Lib1Ref у апісанні зробленых змен. Верагодна, што гэта лічба не адлюстроўвае сапраўднага ўплыву кампаніі, бо, паводле назіранняў, многія ўдзельнікі не ўжывалі хэштэг у апісанні ўнёскаў. У Твітэры хэштэг #1Lib1Ref быў выкарыстаны ў больш чым 1100 паведамленнях звыш як 630 карыстальнікамі[6].

Рэгулярная падзея[правіць | правіць зыходнік]

Кампанія была працягнута як штогадовае святкаванне да ўгодкаў Вікіпедыі[7]. Яна стала трохтыднёвым мерапрыемствам[8] і часткай GLAM-стратэгіі Фонда Вікімедыя заахвочвання бібліятэкараў да ўдзелу ва ўдасканаленні Вікіпедыі[9].

Зноскі

  1. Rust, Amanda #1Lib1Ref: Imagine a World Where Every Librarian Added One More Reference to Wikipedia (14 студзеня 2016). Праверана 15 студзеня 2016.
  2. #1Lib1Ref ACRL TechConnect Blog. ACRL (15 студзеня 2016). Праверана 15 студзеня 2016.
  3. Scheeder, Donna Wikipedia birthday greetings. International Federation of Library Associations and Institutions (15 студзеня 2016). Праверана 15 студзеня 2016.
  4. The Wikipedia Library/1Lib1Ref. Wikimedia Foundation. Праверана 15 студзеня 2016.
  5. Stinson, Alex #1Lib1Ref: Help Celebrate Wikipedia’s Birthday during 15–23 January by Adding a Reference (15 студзеня 2016). Праверана 15 студзеня 2016.
  6. 1Lib1Ref Lessons - 2016 Outcomes by the numbers. Праверана 2 студзеня 2019.
  7. Springfield, Greene County librarians add to Wikipedia #1Lib1Ref campaign. You can, too. (англ.) , Springfield News-Leader .
  8. 1Lib1Ref. Folger Shakespeare Library. Праверана 23 студзеня 2018.
  9. Wikipedia’s 2018 #1lib1ref Campaign (англ.) .

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]