21-ы літоўскі конна-стралецкі полк

З пляцоўкі Вікіпедыя

21-ы полк конных стральцоў літоўскіх, або конна-стралецкі полк Манюшкі — полк лёгкай кавалерыі, створаны загадам Напалеона летам 1812 года з рэкрутаў і дабраахвотнікаў земляў былога Вялікага Княства Літоўскага.

21-ы полк конных стральцоў літоўскіх

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Полк фарміраваўся ў Вільні з прыгонных сялян, добраахвотнікаў з вялікалітоўскай шляхты і мяшчан. Акцэнт рабіўся на дабраахвотніках. Ініцыятарам стварэння адзінкі быў Аляксандр Пацей, чалец камітэта па арганізацыіі літоўскай арміі. Генерал-губернатар літоўскіх департаментаў Хогендорп выдаткаваў грошы на фарміраванне двух конна-стралковых палкоў. Справа арганізацыі шла павольна, таму давялося даваць аб’явы пра вярбоўку ў жаўнеры конна-стралковага палка ў газетах (у т.л. у Мінскай часовай газеце і Кур’еры Літоўскім):

Ужо вораг наш разбіты ў генеральнай бітве пад Мажайскам, сталіца яго ўзята і скасаваны кайданы польскага народа; вы ж, мужныя Літвіны, няўжо пажадаеце заставацца толькі абыякавымі сведкамі гэтых цудоўных падзей? Многія з вас ужо ўступілі ў шэрагі новасфармаваных пяці палкоў пяхоты і чатырох кавалерыі, але многія, дзякуючы амаль поўнаму камплекту гэтых палкоў, пазбаўлены магчымасці садзейнічаць адраджэнню Радзімы.

Каб ухіліць гэтую немагчымасць, адкрыць вам шырокую ніву да выканання вялікіх задач Вашай Радзімы, Літоўскі Генерал-Губернатар, Граф Хагендорп, сумесна з Камісіяй Часавага Ўрада, загадаў сфармаваць, з адных толькі добраахвотнікаў, Конна-Стралецкі полк, пад камандай палкоўніка Манюшкі і маёра Абрамовіча, якія прызначаны ў гэтыя чыны ва ўзнагароду за зробленыя імі значныя ахвяраванні на сфарміраванне названага палка.

Мужныя юнакі! Спяшайцеся ў гэты полк, які фармуецца ў Вільні. Няхай кожны з вас падпішацца, па меры магчымасці на абмундзіроўку і куплю коней, або хай з’явіцца сам, ужо абмундзіраваным і на кані. Штаты і змест гэтага палка забяспечаны. Спяшайцеся! Няхай па вашай паспешнасці і шпаркасці, выказаных пры сфармаванні кавалерыйскага палка, Найвялікшы з Манархаў будзе мець магчымасць меркаваць аб вашай адданасці да айчыны.

Адзінка Манюшкі таксама ўключала ў свой склад зачатак гусарскага палка Мікалая і Ігнацы Абрамовічаў і пінскага палка Яна Гжымала-Любанскага.

Палкоўнікам прызначаны Ігнацы Манюшка, капітанам — яго малодшы брат Часлаў Манюшка, намеснікам шэфа палка — маёр Абрамовіч. Кожны конна-стралковы полк мусіў складацца з двух эскадронаў, агульная колькасць кожнага палка 981 чалавек (42 афіцэры).

Згодна лістападаўскіх звестак, полк быў прадстаўлены аднім швадронам: 10 афіцэраў і 258 шараговых, у асноўным без коняў (34 афіцэрскіх, 84 конна-стралецкіх).

Полк удзельнічаў у абароне Вільні, потым адыйшоў на захад разам з рэшткамі Вялікай Арміі Напалеона. У Беластоку была прадпрынята спроба набраць добраахвотнікаў каб дакамплектаваць полк, але ж па выніку, у 1813 годзе, асабісты склад быў уключаны ў 18 полк улан літоўскіх, які сам пазней быў уліты ў 6-ты полк уланаў Княства Варшаўскага.

Строй[правіць | правіць зыходнік]

Паводле партрэта Часлава Манюшкі, жаўнеры ў палку насілі тыповы мундзір конных стральцоў Вялікай Арміі, з адрозненнем у колерах : куртка а ля Кінскі і нагавіцы зяленыя, канты кармазінавыя. Прыборны метал — жоўты. Каўнер зялены з кармазінавымі кантамі. На галаве французскі ківер.

Зброя[правіць | правіць зыходнік]

Шабля, 2 пісталеты ў ольстрах на сядле, карабін.

Артэфакты з музеяў і прыватных калекцый[правіць | правіць зыходнік]

Захаваўся партрэт капітана Часлава Манюшкі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Andrzej Tomaszewicz. Wojsko Wielkiego Ksiestwa Litewskiego w roku 1812 // Nasz Czas.- 2006.-№ 18.
  • Baginski W. Dawne guziki polskie.-Krakow: Naklad towarzystwa numizmatycznego, 1899.
  • Bronislaw Gembarzewski. Wojsko Polskie, Ksiestwo Warszawskie 1807—1814. Warszawa, 1905, reprint wyd. Kurpisz, Poznan, 2003.
  • Gaidis H.L. Napolеon’s Lithuanian Forces //LITUANUS.-1984.-Volume 30., № 1.
  • Guziki. Polskie guziki wojskowe od XVI do konca XX wieku. Przewodnik dla kolekcjonerow.-Warszawa, 1999.
  • Historia 17 pulku ulanow na tle wojsk litewskich 1812—1814 / Jozef Tyszkiewicz w opracowaniu Dariusza Nawrota i Andrzeja Nieuwaznego.- Gdynia: Wydawnictwo «Armagedon Books», 2004.
  • John R. Elting. Napoleonic uniforms vol. I—IV, 1993.
  • Les uniformes de l`Armee Francaise. / Lienhart, Humbert.-Leipzig, 1908.
  • Nawrot D. Litwa I Napoleon w 1812 roky. Katowice, 2008.
  • Акты Виленской археографической комиссии. Т. XXXVII. Вильна, 1912.
  • Вильна в 1812 году. В память столетней годовщины Отечественной войны. Составил Ф. А. Кудринский. С факсимиле Императора Александра I, Наполеона и некоторых русских генералов. Вильна: Издание Управления Виленскаго Учебнаго Округа Типография А. Г. Сыркина, 1912.
  • Вооруженные силы Литовского княжества 1812 года. Кудряшов И. Ю. Москва, 1991.
  • Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў. 1805—1815 гады. / В. Швед, С. Данскіх.-Гр.: ГрДУ імя Янкі Купалы, 2006.
  • Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 128. Петербург, 1909.
  • Часовая мінская газета. 1812 год.-Мн.: Выд. В.Хурсік, 2008.