43-і вузел сувязі ВМФ Расіі
Выгляд
| 43-і вузел сувязі ВМФ Расіі | |
|---|---|
| Герб | |
| Дата заснавання / стварэння | 22 студзеня 1964 |
| Адносіцца да арганізацыі | Ваенна-Марскі Флот Расійскай Федэрацыі |
| Від або род войскаў | ваенна-марскія сілы і войскі сувязі |
| Краіна | |
| У адміністрацыйнай адзінцы | |
| Вышыня над узроўнем мора | 157 м |
| Вышыня | 157 м |
43-і вузел сувязі ВМФ Расіі «Вілейка» (радыёстанцыя «Антэй») — вузел сувязі, які забяспечвае сувязь на звышдоўгіх хвалях Галоўнага штаба ВМФ Расіі з атамнымі падводнымі лодкамі, што вядуць баявое дзяжурства ў раёнах Атлантычнага, Індыйскага і часткова Ціхага акіянаў. Таксама праводзіць радыётэхнічную разведку і радыёэлектронную барацьбу. Размешчаны ў Беларусі, у 10 км ад горада Вілейка ў Мінскай вобласці. Аснашчаная перадатчыкам магутнасцю 1000 кВт.
Уведзеная ў эксплуатацыю 22 студзеня 1964 года. Плошча 650 га. На аб’екце служаць 350 афіцэраў і мічманаў ВМФ Расіі, а таксама вольнанаёмныя грамадзяне Беларусі, якія ажыццяўляюць ваенізаваную ахову.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Яндекс Яндэкс карты // (untranslated) — (untranslated), 2012.