Вормс
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Вормс (ням.: Worms) — горад акруговага падпарадкавання на паўднёвым захадзе Германіі, на тэрыторыі федэральнай зямлі Рэйнланд-Пфальц. Гэты горад атрымаў сусветную вядомасць дзякуючы сярэднявечнаму эпасу «Песня пра Нібелунгаў», у якім распавядаецца аб каралеўскай дынастыі Нібелунгаў, якая жыла ў Вормсе.
Геаграфія
Горад размешчаны на левым беразе Рэйна.
Культура
Штогод у жніўні ў Вормсе праходзіць Фестываль Нібелунгаў (ням.: Nibelungenfestspiele), галоўным дзеяннем якога з’яўляецца сучасная тэатральная пастаноўка сярэднявечнай германскай эпічнай паэмы «Песня пра Нібелунгаў» (ням.: Das Nibelungenlied).