Перайсці да зместу

Пётр Аляксандравіч Русаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 02:48, 15 мая 2020, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (Літаратура: вікіфікацыя, перанесена: Катэгорыя:Постаці беларускай археалогіі‎ →... з дапамогай AWB)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Пётр Аляксандравіч Русаў
Дата нараджэння 10 ліпеня 1947(1947-07-10) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці археолаг
Месца працы
Альма-матар

Пётр Алякса́ндравіч Ру́саў (10 ліпеня 1947, вёска Прыбар, Гомельская вобласць) — беларускі археолаг.

У 1974 годзе скончыў Мінскі педінстытут. Працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдніх навучальных установах у Крупскім раёне і Мінску, з 1981 года ў Інстытуце гісторыі АН Беларусі лабарант, малодшы навуковы супрацоўнік, потым у Беларускім рэстаўрацыйна-праектным інстытуце — вядучы археолаг. Удзельнічаў у археалагічных экспедыцыях: даследаваў помнікі, праводзіў раскопкі. У Мінску вывучаў драўляную забудову Сярэднявечча.

Надрукаваў шэраг артыкулаў пра вынікі археалагічных раскопак у Мінску: «Раскопкі ў Менску», «Драўляныя пабудовы Менскага замчышча», «Бытавыя пабудовы старажытнага Менска» і іншыя, а таксама выдаў кнігу «Драўляныя пабудовы Менска XIII—XVII стст.» (1992).

Зноскі