Крупскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Крупскі раён
Герб
Coat of Arms of Krupki, Belarus.png
Сцяг
Flag of Krupki, Belarus.PNG
Краіна

Беларусь

Уваходзіць у

Мінская вобласць

Адміністрацыйны цэнтр

Крупкі

Афіцыйныя мовы

Родная мова: беларуская 81,29 %, руская 16,85 %
Размаўляюць дома: беларуская 57,77 %, руская 37,7 %[1]

Насельніцтва (2009)

26 522 чал,[1] (19-е месца)

Шчыльнасць

12,41 чал./км² (22-е месца)

Нацыянальны склад

беларусы — 92,85 %,
рускія — 5,12 %,
іншыя — 2,03 %[1]

Плошча

2 138.73[2] км²
(6-е месца)

Крупскі раён на карце

Часавы пояс

UTC+2

Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Крупскі раён на Вікісховішчы
Каардынаты: 54°19′30″ пн. ш. 29°08′10″ у. д. / 54.325° пн. ш. 29.136111° у. д. (G) (O) (Я)

Крупскі раён — адміністрацыйная адзінка на паўночным усходзе Мінскай вобласці. Мяжуе з Барысаўскім і Бярэзінскім раёнамі Мінскай вобласці, Лепельскім, Чашніцкім і Талачынскім раёнамі Віцебскай вобласці, Круглянскім і Бялыніцкім раёнамі Магілёўскай вобласці. Цэнтр — горад Крупкі. Гарадскі пасёлкі: Бобр і Халопенічы.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раён размешчаны пераважна ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, паўночна-ўсходняя частка — Аршанскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 160—180 м, максімальная — 225 м (на паўночны захад ад вёскі Хацюхова).

Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня -7,4 °С, ліпеня 17,9 °С. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 685 мм. Вегетацыйны перыяд — 187 дзён.

На тэрыторыі раёна цякуць 25 рэчак і 27 ручаёў. Асноўная рака — Бобр з прытокамі Нача, Еленка, Можа і інш. належыць да басейну Бярэзіны. Рака Брусята.

Найвялікшая возера — Сялява, яго абалону складае ландшафтавы заказнік дзяржаўнага значэння Прокшыцкія балоты. Іншыя буйныя азёры — Худавец і Абіда.

Лясы займаюць 42 % плошчы раёну (хваёвыя, яловыя, бярозавыя), балоты 3,1%. Ландшафтавы заказнік дзяржаўнага значэння — Сялява.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прамысловы патэнцыял раёна прадстаўлены 3-ма прадпрыемствамі: ТАА «Амкадор-Можа», ААТ «Крупскі льнокамбінат», ААТ «Туршоўка».

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Раён перасякаюць чыгунка і рэспубліканская аўтамагістраль Мінск — Масква М1, а таксама рэспубліканская дарога Чашнікі — Бобр — Бабруйск Р62.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Працуюць 22 клубныя ўстановы: Крупскі раённы цэнтр культуры, 3 гарпасялковыя дамы культуры, 3 сельскія дамы культуры, 13 сельскіх клубаў-бібліятэк, Ухвальскі Цэнтр культуры і вольнага часу і раённы дом рамёстваў, 12 бібліятэчных устаноў: цэнтральная бібліятэка, 2 гарпасялковай бібліятэкі, 1 дзіцячая бібліятэка, 3 сельскія бібліятэкі, 5 сельскіх бібліятэк-клубаў; дзяржаўная ўстанова культуры «Крупскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей» з мастацкай галерэяй.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1999. ISBN 985-11-0144-3.

Зноскі