Валерый Багавеевіч Садыкаў
Валерый Багавеевіч Садыкаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 ліпеня 1940 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Валерый Багавеевіч Садыкаў (нар. 6 ліпеня 1940, Казань) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1966 годзе. Працаваў старшым архітэктарам у Валгаградграмадзянпраекце. З 1971 года — старшы архітэктар, з 1977 года — галоўны архітэктар праектаў у Мінскпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнічаў у праектаванні Музея абароны і панарамы Сталінградскай бітвы ў Валгаградзе (1971).
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве) у Беларусі: фізкультурна-аздараўленчы камбінат у парку па вул. Матусевіча (1975), стадыён «Трактар» (1980), 16-павярховы жылы дом з прадуктовым магазінам па вул. Енісейскай, інжынерна-лабараторны корпус па вул. Трасцянецкай (1985), інтэрнат для інвалідаў і састарэлых у Дражні (1986) у Мінску.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Садыков Валерий Багавеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 6 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў Казані
- Выпускнікі МАРХІ
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя