Перайсці да зместу

Леапольд II Прыгожы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 12:36, 26 сакавіка 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (выпраўленне перасылак)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Леапольд II Прыгожы
ням.: Leopold II der Schöne
Сцяг5-ы маркграф Аўстрыі
9 чэрвеня 1075 — 12 кастрычніка 1095
Папярэднік Эрнст
Пераемнік Леапольд III Святы

Нараджэнне 1050
Смерць 12 кастрычніка 1095
Месца пахавання
Род Бабенбергі
Бацька Эрнст[d]
Маці Адэлаіда Эйленбургская[d]
Жонка Іда Аўстрыйская[d][1]
Дзеці Леапольд III Святы, Герберга Бабенберг[d], Эльжбета Бабенбергская[d], Іда Бабенбергская[d], Sophia Babenberg[d][2] і Euphemia of Austria[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леапольд II (ням.: Leopold II; 1050 — 12 кастрычніка 1095) — маркграф Аўстрыі (10751095) з дынастыі Бабенбергаў. Сын аўстрыйскага маркграфа Эрнста.

У адрозненне ад сваіх папярэднікаў, Леапольд II парваў з традыцыйнай пэўнасцю маркграфаў Аўстрыі імператару Свяшчэннай Рымскай імперыі і ў 1078 годзе ўмяшаўся ў барацьбу за інвестытуру на баку вельфаў і Папы Рымскага супраць імператара Генрыха IV. Гэта прывяло ў 1079 годзе да ўварвання імперскіх войскаў у Аўстрыю і яе спусташэннz.

Леапольд II быў вымушаны падпарадкавацца Генрыху IV, аднак у 1081 годзе ён ізноў далучыўся да герцага Вельфу I Баварскаму. Імператар уступіў у саюз з Чэхіяй, паабяцаўшы князю Ураціславу II саступіць яму аўстрыйскія землі. У 1082 годзе ў Аўстрыю ўварваліся чэшскія войскі і разбілі Леапольда II у бітве пры Майлбергу. Маркграф быў вымушаны бегчы з краіны.

У 1084 годзе Леапольду II удалося прымірыцца з імператарам, і ён быў адноўлены на аўстрыйскім прастоле. Праўда, яму прыйшлося саступіць шэраг тэрыторый у паўднёвай Маравіі чэшскаму князю.

Жонка: Іда Аўстрыйская (Ратэльберг). Дзеці:

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Lundy D. R. The Peerage