Леапольд III Святы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леапольд III Набожны
ням.: Leopold III der Heilige
Леапольд III Набожны
сцяг
6-ы маркграф Аўстрыі
12 снежня 1095 — 15 лістапада 1136
Папярэднік: Леапольд II Прыгожы
Пераемнік: Леапольд IV
 
Дзейнасць: кіраўнік
Нараджэнне: 1073(1073)
Смерць: 15 лістапада 1136(1136-11-15)
Род: Бабенбергі
Бацька: Леапольд II
Маці: Іда Форнбах-Ратэльнбергская
Жонка: Агнэс фон Вайблінген
Дзеці: Леапольд IV Шчодры, Генрых II Язаміргот, Агнеса Бабенбергская[d], Отан Фрэйзінгскі[d], Юта фон Бабенберг[d], Гертруда фон Бабенберг, Конрад II фон Бабенберг[d] і Адальберт II фон Бабенберг[d]

Леапольд III Святы (ням.: Leopold III; 107315 лістапада 1136 г.) — маркграф Аўстрыі (1095—1136) з дынастыі Бабенбергаў, святы-заступнік Аўстрыі і Вены. Сын маркграфа Леапольда II і Іды Форнбах-Ратэльнбергскай.

Жыццё[правіць | правіць зыходнік]

У 1104 г. Леапольд падтрымаў паўстанне прынца Генрыха супраць яго бацькі імператара Генрыха IV, чым забяспечыў сабе ласку прынца, які стаў у 1105 г. новым імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі. Генрых V аддаў у жонкі Леапольду III сваю сястру, што рэзка павялічыла аўтарытэт Аўстрыі ў імперыі.

Асаблівасцю дзяржаўнай палітыкі Леапольда III было падтрыманне мірных і дружалюбных адносін з усімі суседзямі, імператарам і Папам Рымскім. У 1125 г. яго кандыдатура нават была высунута на выбарах імператара, аднак Леапольд III узяў самаадвод. Пры ім Аўстрыя значна ўмацавалася і пашырыла сваю незалежнасць у рамках Германіі.

Леапольд III вельмі актыўна падтрымліваў царкву і заснаваў у Аўстрыі некалькі важных манастыроў:

Гэта яго дзейнасць паслужыла нагодай да кананізацыі Леапольда III у 1485 годзе. Яго мошчы ў Клостэрнойбургу сталі аб'ектам пакланення паломнікаў. А ў 1663 г. ён быў абвешчаны святым-заступнікам Аўстрыі. Дзень яго памяці (15 лістапада) з'яўляецца афіцыйным святам у Вене, Ніжняй і Верхняй Аўстрыі.

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Жонка — Агнэс фон Вайблінген (1072—1143), дачка імператара Генрыха IV. Дзеці:


Папярэднік:
Леапольд II
маркграф Аўстрыі
10951136
Пераемнік:
Леапольд IV

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]