Самвел Сяргеевіч Шахрамян
Самвел Сяргеевіч Шахрамян | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
арм.: Սամվել Շահրամանյան | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 снежня 1978 (46 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Званне | генерал-маёр | ||||||
Узнагароды |
Самвел Сяргеевіч Шахраманян (арм.: Սամվել Սերգեյի Շահրամանյան; нар. 1 снежня 1978, Сцепанакерт) — карабахскі палітык, 5-ы прэзідэнт непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 1 снежня 1978 года ў горадзе Сцепанакерт НКАА. Стрыечны брат — Араік Аруцюнян, прэм’ер-міністр (2007—2017) і прэзідэнт НКР (2020—2023)[1].
У 1995 годзе паступіў на факультэт міжнароднай эканомікі ўніверсітэта «Грыгор Зограб», г. Ерэван. У 1998 годзе перавёўся на аддзяленне эканомікі Арцахскага дзяржаўнага ўніверсітэта і скончыў у 1999 годзе.
З 1996 па 1999 год служыў у Арміі абароны Карабаха.
З 1999 па 2008 год працаваў у СНБ Карабаха, з 2008 па 2010 год — у падатковай службе, з 2010 па 2013 год — у Мінюсце. З 2013 па 2014 год працаваў начальнікам Сцепанакерцкага крымінальнага розыска.
З 2014 па 2020 год працаваў у СНБ, з 2018 года — дырэктар. З 2020 года — міністр патрыятычнага выхавання, моладзі і спорту.
З 2022 года працаваў у Савеце Бяспекі НКР, з сакавіка 2023 года — сакратар СБ. Удзельнічаў у перамовах па Лачынскім калідоры.
З 31 жніўня 2023 года прызначаны Дзяржміністрам НКР Указам Прэзідэнта[2]. Вылучаны кандыдатам у прэзідэнты Нагорна-Карабахскай Рэспублікі на выбарах 8 верасня, якія прайшлі пасля адстаўкі 1 верасня Араіка Аруцюняна. З 9 верасня абраны кіраўніком дзяржавы[3].
На перыяд прэзідэнцтва Шахраманяна прыпалі баявыя дзеянні з 19 па 20 верасня 2023 года, якія скончыліся раззбраеннем Армія абароны НКР і падпісаннем ім указа аб спыненні існавання Нагорна-Карабахскай Рэспублікі і роспуску ўсіх яе дзяржаўных устаноў і арганізацый[4].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Главой правительства Карабаха стал двоюродный брат экс-президента НКР (руск.). interfax.ru (18 верасня 2023).
- ↑ Arayik Harutyunyan resigns as president of Nagorno-Karabakh (англ.) . OC Media (31 жніўня 2023). Праверана 9 верасня 2023.
- ↑ Artsakh parliament elects Samvel Shahramanyan as president (англ.). arka.am (9 верасня 2023). Праверана 9 верасня 2023.
- ↑ Власти непризнанного Карабаха объявили о скором прекращении существования республики (руск.). BBC News Русская служба (28 верасня 2023). Праверана 28 верасня 2023.