Вікіпедыя:Гаджэты/HotCat

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:HOTCAT
Выбар катэгорыі ў HotCat

HotCatгаджэт, прызначаны для хуткай рэкатэгарызацыі старонак пры дапамозе JavaScript. Пасля яго актывацыі (у настройках удзельніка за гэта адказвае опцыя ужыць HotCat для дадання, змены або выдалення катэгорый), у ніжняй частцы артыкулаў з'яўляюцца спасылкі (±) і (-) для змены і выдалення, адпаведна, а таксама (+) у канцы спіса катэгорый для дадання новай.

Версія скрыпту, што выкарыстоўваецца ў Беларускай Вікіпедыі, знаходзіцца па наступнай спасылцы: MediaWiki:Gadget-HotCat.js.

Устаноўка[правіць зыходнік]

Для актывацыі прылады дастаткова ва ўласных устаноўках паставіць пстрычку насупраць «уключыць HotCat для дадавання, змены або выдалення катэгорый» на ўкладцы Гаджэты.

Іншы спосаб:

  1. Скапіруйце ніжэй пададзены тэкст і ўстаўце яго ўнізе старонкі вашага скрыпту:
    importScript('MediaWiki:Gadget-HotCat.js');
  2. Захавайце старонку
  3. Абнавіце кэш вашага браўзэра
  4. Карыстайцеся!

Ужыванне[правіць зыходнік]

Калі загрузка старонкі скончаная, HotCat пачынае пошук панэлі катэгорый. Калі гэтыя катэгорыі бачныя, ён дадае спасылкі для лёгкага выдалення, змянення і дадання катэгорый:

Панэль катэгорый, мадыфікаваная HotCat-ам

  • «(-)» пасля катэгорыі: аўтаматычнае выдаленне катэгорыі
  • «(±)» пасля катэгорыі: па пстрычцы адчыняецца вакно для змянення катэгорыі
  • «(+)» у канцы спісу катэгорый: па пстрычцы адчыняецца вакно для дадання катэгорыі
  • «(++ у пачатку: дазваляе змяненне, выдаленне і даданне некалькіх катэгорый
  • «(↓)» пасля катэгорыі: пры пстрычцы адчыняецца вакно ўводу тэксту і спіс усіх падкатэгорый.
  • «(↑)» пасля катэгорыі: пры пстрычцы адчыняецца вакно ўводу тэксту і спіс усіх надкатэгорый.

Калі HotCat вызначае, што пэўная катэгорыя змешчаная не на старонцы, а перададзеная праз шаблон, то не паказвае спасылкі для такіх катэгорыяў. Такім чынам, магчыма рэдагаваць толькі тыя катэгорыі, якія змяшчае ўласна артыкул.

Спасылкі «(↓)» і «(↑)» не паказваюцца для няісных катэгорыяў (пазначаных чырвоных колерам). Калі катэгорыя існуе, але не ўтрымлівае падкатэгорый/не ўваходзіць у катэгорыі, вакно ўводу тэксту адчыніцца, аднак спіс прапановаў будзе адсутнічаць. Глядзіце таксама секцыю «Пашуковікі».

Выдаленне катэгорыі[правіць зыходнік]

Каб выдаліць катэгорыю, пстрыкніце спасылку «(-)» пасля назвы катэгорыі. HotCat выдаляе яе аўтаматычна. Пры гэтым загружаецца вакно рэдагавання артыкула, катэгорыя выдаляецца з тэксту артыкула, і старонка захоўваецца.

Замена катэгорыі[правіць зыходнік]

Каб замяніць катэгорыю, пстрыкніце спасылку «(±)» пасля назвы катэгорыі. Пры гэтым адчыняецца вакно ўводу, дзе вы можаце змяніць назву катэгорыі на новую. Слова «Катэгорыя» ўводзіць не патрэбна.

Даданне катэгорыі[правіць зыходнік]

Каб дадаць катэгорыю, пстрыкніце спасылку «(+)» ў канцы панэлі катэгорый. Пры гэтым адчыняецца вакно ўводу, дзе вы можаце ўвесці назву новай катэгорыі. Слова «Катэгорыя» ўводзіць не патрэбна.

Вакенца ўводу[правіць зыходнік]

Вакенца ўводу HotCat-у

Вакенца ўводу складаецца з полю для ўводу тэксту (назвы катэгорыі), іконкі-індыкатара і кнопак «Так» і «Скасаваць».

Індыкатар паведамляе, існуе або не ўведзеная вамі катэгорыя. Значок P no.svg азначае, што такое катэгорыі няма. Вы, тым не меней, можаце захаваць змяненні, але гэтакія спасылкі будуць мець чырвоны колер, як і ўсе няісныя артыкулы. Значок P yes.svg паказвае, што ўведзеная вамі катэгорыя існуе.

Вакно ўводу HotCat-у са спісам прапановаў

Калі вы пачынаеце ўвод тэксту, HotCat паказвае спіс магчымых прапановаў над або пад вакном уводу. Для выбару пасуючай катэгорыі пстрыкніце на прапанове. Двайная пстрычка на тэксце прапановы не толькі падставіць гэтую катэгорыю ў вакно ўводу, але і аўтаматычна захавае гэтае змяненне так, нібыта была націснутая кнопка «Так». Спіс прапановаў напаўняецца пошукавым рухавіком, абраным у селектары між спісам і тэкставым полем уводу.

Вакно ўводу HotCat-у са спісам прапановаў

У паказаным прыкладзе ўручную быў уведзены тэкст «Alps of», а HotCat вывеў спіс магчымых працягаў. Першая прапанова аўтаматычна з'явілася ў вакне ўводу, але яна вылучаная, таму будзе перазапісаная, калі працягнуць набор тэксту. Наступны ўвод « S» адпаведна змяншае спіс магчымых прапановаў.

Пстрыканне на «Alps of Switzerland» скапіюе гэты тэкст у вакенца ўводу і зачыніць спіс прапановаў (бо іншых прапановаў — то бок катэгорыяў, якія б пачыналіся з «Alps of Switzerland» — няма).

Пстрычка па кнопцы «Скасаваць» скасуе аперацыю, а выбар «Так» паведамляе HotCat-у пра неабходнасць захавання ўведзенай катэгорыі.

Праца з усім спісам[правіць зыходнік]

У шматзаменным рэжыме ўсе змяненні захоўваюцца толькі пасля таго, як будзе націснутая кнопка «Захаваць»

Лучыва карыстальніка HotCat-у мінімалістычнае і прызначанае для як мага прасцейшай і хутчэйшай катэгарызацыі. Пстрыкаючы па спасылцы «(-)» для выдалення катэгорыі, вы атрымоўваеце неадкладнае выкананне, як і ў выпадках з даданнем або змяненнем катэгорыі.

Тым не меней, HotCat прадастаўляе магчымасць рэдактару змяняць некалькі катэгорыяў адразу. Калі пстрыкнуць спасылку «(++ ў пачатку панэлі катэгорый, HotCat запускае шматзаменны рэжым. Пры гэтым спасылка «(++ замяняецца на кнопку «Захаваць», і ўсе змены, якія вы ўнясеце падчас рэдагавання, будуць захаваныя на старонцы толькі пасля націскання на гэтую кнопку. Першапачаткова гэтая кнопка будзе неактыўнай, пакуль вы не ўнясеце якія-небудзь змены ў спісе катэгорый.
У шматзаменным рэжыме змены паказваюцца пры праглядзе старонкі, але захоўваюцца толькі пасля таго, як будзе націснутая кнопка «Захаваць»

Шматзаменны рэжым запускаецца таксама і ў выпадку, калі вы ўжо адкрылі тэкставае вакно для ўводу катэгорыі і, акрамя таго, спрабуеце дадаць або змяніць яшчэ катэгорыю.

У гэтым рэжыме захаванне зменаў не прыводзіць да аўтаматычнага захавання праўкі. Замест гэтага вашыя змяненні і вакно для рэдагавання артыкулу адлюстроўваюцца на экране, дазваляючы вам зрабіць яшчэ якія-кольвечы выпраўленні ўручную. Пасля кожнай змененай катэгорыі HotCat дадасць спасылкі «(×)». Яны дзейнічаюць як кнопкі «скасавання правак»; апошняе змяненне гэтай катэгорыі будзе скасаванае. Выдаленыя катэгорыі будуць адлюстраваныя перакрэсленымі. Усе змененыя, але незахаваныя катэгорыі HotCat падсвеціць іншым колерам фону.

Калі націснуць кнопку «Захаваць», HotCat заносіць усе змяненні на старонку і адчыняе вакно рэдагавання артыкулу, паказваючы ўнесеныя змены. Пераканайцеся, што скрыпт зрабіў менавіта тое, што вы намерваліся здзейсніць, і пасля захавайце старонку, як вы гэта робіце пасля звычайнага рэдагавання.

Для прасунутых[правіць зыходнік]

Як пазбегнуць аўтазахавання[правіць зыходнік]

Зазвычай HotCat аўтаматычна захоўвае рэдагаванне адной катэгорыі. Аднак калі вам неабходна наўзамен гэтага адчыніць вакно рэдагавання, замест наўпроставай пстрычкі на кнопцы «Так» трэба пстрыкнуць на яе з папярэдне заціснутай клавішай-мадыфікатарам. На камп'ютарах з усталяванай Windows гэта клавіша ctrl, на Apple-камп'ютарах — cmd.

Ключы сартавання[правіць зыходнік]

У катэгорыі можна таксама задаваць ключ сартавання. Для гэтага пасля назвы катэгорыі дапішыце вертыкальную рысу («|»), пасля якой ўпішыце ключавое слова/словы, якія будуць выкарыстоўвацца для сартавання артыкулу ў гэтай катэгорыі.

  • Увод «Нешта» дадасць новую катэгорыю «Нешта» без ключу сартавання, або зменіць існую катэгорыю на «Нешта» з захаваннем ранейшага ключу.
  • Увод «Нешта|Ключ» дадасць новую або зменіць існую катэгорыю на «Нешта», у абодвух выпадках замяніўшы ключ сартавання на «Ключ».
  • Увод «Нешта|» (з вертыкальнай рыскай на канцы) дадасць новую катэгорыю «Нешта» без ключу сартавання, або зменіць існую катэгорыю на «Нешта» з выдаленнем ранейшага ключу сартаваньня.

Пашуковікі[правіць зыходнік]

Паміж спісам прапановаў і полем для ўводу тэксту ёсць селектар пашуковікаў для выбару метаду пошуку, які напаўняе спіс прапановаў. HotCat падтрымоўвае неабмежаваную колькасць пошукавых рухавікоў.

Паслугачы МедыяВікі прапануюць два асноўныя спосабы пошуку катэгорый. Першы — пераборам спісу старонак вікі. Гэты спіс заўжды актуальны, але строга алфавітны і рэгістразалежны, таму «падобныя» прапановы (напрыклад, «Bláhnjúkur» пры ўводзе «Blahn») не будуць паказвацца. Другі пошукавы рухавік — той, што ўжываецца пры пошуку старонак у Вікіпедыі праз вакно пошуку. Ён знаходзіць «падобныя» прапановы і рэгістранезалежны, але шукае толькі па праіндэксаваных старонках, якія абнаўляюцца з пэўным інтэрвалам, і таму можа не паказваць некалькі нядаўна створаных катэгорый.

Даўнімана HotCat камбінуе абодва гэтыя спосабы, каб атрымаць у выніках як «падобныя» прапановы, так і новыя катэгорыі. Аднак каб зрабіць гэта, яму неабходна зрабіць два запыты да паслугача. Звычайна гэта не ёсць праблемай, але калі на марудных злучэннях гэта займае працяглы час, вы можаце скарыстацца выбарам пашуковіку, каб выбраць той спосаб, які вам больш пасуе. Можна таксама сканфігураваць пашуковікі, якія HotCat павінен выкарыстоўваць дапомна.

Акрамя гэтых двух рухавікоў, HotCat прадастаўляе яшчэ два, больш спецыялізаваныя пашуковікі. Першы можа выкарыстоўвацца для пошуку падкатэгорый у катэгорыі, якая зараз уводзіцца. Другі вяртае бацькоўскія катэгорыі. Абодва пашуковікі могуць вяртаць пустыя вынікі, тады спіс прапановаў не будзе паказаны (напрыклад, калі была ўведзеная няісная катэгорыя або такая, у якой адсутнічаюць падкатэгорыі). У гэтым выпадку пасля першага ўводу такі пошукавы рухавік аўтаматычна замяняецца на дапомны.

Пошук субкатэгорый можа займаць пэўны час, асабліва калі катэгорыя ўтрымоўвае шмат старонак (ня толькі падкатэгорый). Падчас выканання гэтага запыту поле ўводу тэксту блякуецца і не дапускае ўводу тэксту. Калі на працягу агляднага часу яно не стане даступным, проста націсніце «Скасаваць».

Наладкі карыстальніка[правіць зыходнік]

Поўны спіс магчымасцяў HotCat вы можаце паглядзець на старонцы дакументацыі ў Wikimedia Commons.

Гісторыя[правіць зыходнік]

Першапачаткова HotCat быў распрацаваны для Wikimedia Commons User.gifMagnus Manske, пазней дапрацоўваўся і адаптаваўся для Вікіпедыі рознымі ўдзельнікамі, у тым ліку User.gifLupo, User.gifDschwen, User.gifTheDJ, User.gifSuperm401, User.gifMerlissimo і іншымі.

Версія скрыпту, што выкарыстоўваецца ў Беларускай Вікіпедыі, транслюецца непасрэдна з Вікісховішча, але з беларускай лакалізацыяй.

Сумяшчальнасць[правіць зыходнік]

Як і для многіх іншых скрыптоў у Вікіпэдыі, для працы HotCat неабходны браўзэр, сумяшчальны з DOM 2-га ўзроўню.

  • Firefox 2-4: поўная сумяшчальнасць
  • Google Chrome: поўная сумяшчальнасць
  • Internet Explorer 6-8: поўная сумяшчальнасць
  • Konqueror: поўная сумяшчальнасць
  • Opera: поўная сумяшчальнасць
  • Safari 3-4: поўная сумяшчальнасць

Поўны спіс сумяшчальнасці з браўзэрамі можна пабачыць на старонцы дакументацыі ў Wikimedia Commons.

Для вываду спісу катэгорый выкарыстоўваецца Ajax. Калі выключаны Javascript, скрыпт не будзе працаваць. Калі Javascript уключаны, але адлучаны Ajax, HotCat будзе мець магчымасць дадаваць, змяняць і выдаляць адзінкавыя катэгорыі, але не будуць выводзіцца прапановы па катэгорыях, а таксама не будзе працаваць шматзаменны рэжым.