Мучны клешч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Acarus siro)
Мучны клешч
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Acarus siro Linnaeus, 1758

Сінонімы
  • Tyroglyphus furinae[1]
  • Tyroglyphus farinae

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  66546
EOL  10408479

Мучны клешч (Acarus siro)[2] — від кляшчоў з надатраду акарыформных. Гэты клешч пашкоджвае насенне злакаў, траў, лён, сланечнік, фураж, сушаную садавіну і гародніну, сыр, мучныя прадукты і іншае.

Мучныя кляшчы на сыры Мімалет[ru]
Мучныя кляшчы на сыры Fromage aux artisous[fr]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Імага[правіць | правіць зыходнік]

Агульная даўжыня кляшча: даўжынёй ад 0,3 да 0,67 мм, дзе самка 0,35-0,67, а самец меншы — 0,3—0,4 мм. Самка мае авальнае, амаль бясколернае цела, выразна падзеленае папярочнай баразёнкай паміж другой і трэцяй парай ног; пярэдняя частка цела і ногі маюць больш цёмную афарбоўку. Самец з капулятыўнымі прысоскамі ля анальнай адтуліны і на лапках апошняй пары ног.

Лічынка[правіць | правіць зыходнік]

Лічынка з трыма парамі ног.

Німфа[правіць | правіць зыходнік]

Німфа з чатырма парамі ног.

Яйка[правіць | правіць зыходнік]

Яйка авальнай формы, белае.

Зноскі

  1. International Rice Research Institute. IRRN (нявызн.). — IRRI, 1989. — С. 39.ISSN 01150944.
  2. Захваткин Ю. А. Учебное пособие // Акарология — наука о клещах: История развития. Современное состояние. Систематика. — Книжный дом «ЛИБРОКОМ», 2012. — С. 86. — ISBN 978-5-397-02126-5.