Сланечнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сланечнік

Сланечнік аднагадовы (Helianthus annuus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Helianthus L., 1753

Тыпавы від
Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  36611
NCBI  4231
EOL  44915
GRIN  g:5474
IPNI  9250

Сланечнік[3], сонечнік[4] (Helianthus) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae). Адзін з шматлікіх у гэтым сямействе. Налічваецца каля 70 відаў, род паходзіць з Паўночнай Амерыкі.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Звычайна, у залежнасці ад віду, вырастае вышынёю ў 50—390 см і нават болей. Мае грубае і валасістае сцябло, якое ў канцы мае разгалінаванне (сустракаецца звычайна ў дзікіх відаў). Лісце расце сіметрычна, калючае, яйцападобнай, або ў выглядзе сэрца, формы. На канцы сцябла знаходзіцца адзіночнае суквецце — кошык, якое ўвесь час накіравана да сонца, такім чынам сланечнік кіруе за сонцам з усходу на захад. Плод — сямянка.

Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Ужываецца ў харчовай прамысловасці (з яго насення робяць напрыклад сланечнікавы алей), а таксама хімічнай. У Амерыцы і Еўропе сланечнік вельмі часта выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 62. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Слоўнік тэрміналёгіі агульнае расьлінагадоўлі (праект). Менск: Інбелкульт, 1930.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Подсолнечник: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)