Adelphocoris lineolatus

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Adelphocoris lineolatus
Adelphocoris lineolatus.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Adelphocoris lineolatus

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  104755
NCBI  236346
EOL  612118

Adelphocoris lineolatus — шкоднае насякомае, якое псуе люцэрну.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Жаўтлява- або буравата-зялёны клоп даўжыней 7,5-9 міліметраў. Самец цямней самкі. Пярэднеспінка з двума яркімі чорнымі плямамі. Шчыток з бураватымі палоскамі ўздоўж сярэдзіны. Галава амаль трохкутнай формы, бліскучая. Вусікі 4-членікавыя, з доўгім другім членікам і чырванаватым трэцім і чацвертым членіками. Ногі буравата-жоўтыя, з чорна-бурымі плямамі на сцёгнах. Вяршыні галёнак і лапак чарнаватыя. Яйкі даўгаватыя, пасярэдзіне слабавыпуклай формы, адразу пасля адкладвання жаўтлява-белыя, бліскучыя, пазней ружовыя. Самкі адкладаюць іх у тканках сцеблаў і зверху закрываюць бураватым коркам. Лічынкі першага і другога ўзростаў зелянява-бурыя, у першым ўзросце даўжыней да 1,5, другому — да 2,3 міліметраў. У трэцім узросце лічынка становіцца ярка-зялёнай, са шматлікімі дробнымі цёмнымі кропкамі і шыпікамі на іх, на канцы брушка чырванаватая; даўжыня 2,5-3 міліметра. У лічынак чацвёртага ўзросту з’яўляюцца зародкі крылаў у выглядзе двух пар бялёсых скурыстых скруткаў па баках грудзей. Лічынкі пятага ўзросту (німфы) маюць больш доўгія крылавыя лопасці, якія дасягаюць задняга краю чацвёртага сегмента брушка і афарбаваныя ў бледна-буры колер; даўжыня лічынак пятага ўзросту каля 5 міліметраў.

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Зімуе ў фазе яйка. У лесастэпавай зоне Украіны развіццё яек звычайна пачынаецца ў сярэдзіне мая. Лічынкі растуць 25-30 дзён і ператвараюцца ў дарослых клапоў, якія неўзабаве пачынаюць адкладаць яйкі. З-за цёплага надвор’я клапы вельмі рухомыя і часта летаюць паміж раслінамі. Звычайна яны канцэнтруюцца на верхавінах раслін, дзе высмоктваюць сокі з маладых сцеблаў, бутонаў і завязяў. Падчас хмарнага і халоднага надвор’я насякомыя нерухома сядзяць знізу ліста кармавых раслін. Вясной і летам аплодненыя самкі адкладаюць яйкі ў маладыя, сакавітыя сцеблы люцэрны, эспарцэта, баркуна і іншых бабовых раслін. З дапамогай яйкакладу самка робіць пракол і апускае ў яго амаль перпендыкулярна яйка, зачыняючы адтуліну над ім своеасаблівым коркам. Яйкі адкладаюць адзін за адным у шэраг або купкай няправільнай формы. У адной кладцы бывае да 30 яек, а ўсяго адна самка можа адкласці іх да 140. Летам поўны цыкл развіцця насякомага ў лесастэпавай зоне працягваецца ад 35 да 40 дзён. Ва Украіне ён дае два пакалення.

Шкоднаснасць[правіць | правіць зыходнік]

Клоп шматедны, аднак найбольшую шкоду наносіць розным культурным і дзікарослым бабовыя, асабліва люцэрне і эспарцэту. Пашкоджаныя клапамі верхавіны сцеблаў жоўкнуць і вянуць, бутоны і завязі ападаюць, пакідаючы голыя кветаножкі. Ураджай насення люцэрны і эспарцэта на заселеных клапамі плошчах значна памяншаецца. Асабліва небяспечны клоп у засушлівыя гады, калі расліны слабыя, і на іх утвараецца мала суквеццяў. Акрамя люцэрны і эспарцэта, пашкоджвае віку, лубін, канюшыну, баркун, розныя парасонавыя, складанакветныя, вахту, высадкі цукровых буракоў і таму падобнае. Ва Украіне распаўсюджаны паўсюдна.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]