Alcelaphus buselaphus

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Alcelaphus buselaphus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Alcelaphus buselaphus (Pallas, 1766)

Даччыныя таксоны
  • Alcelaphus buselaphus buselaphus
  • Alcelaphus buselaphus caama
  • Alcelaphus buselaphus cokii
  • Alcelaphus buselaphus lelwel
  • Alcelaphus buselaphus major
  • Alcelaphus buselaphus swaynei
  • Alcelaphus buselaphus tora
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  625077
NCBI  59517
EOL  308529
FW  149623

Alcelaphus buselaphus — парнакапытнае млекакормячае сямейства пустарогія; адносіцца да падсямейства бубалаў («каровіных антылоп»).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела да 230 см, вышыня ў карку да 150 см, важыць да 180 кг. Стройная танканогая жывёла, рогі кароткія з двума рэзкімі выгібамі у самцоў і ў самак; хвост даўжынёй каля 30 см, пакрыты доўгімі валасамі, без пэндзля на канцы. Афарбоўка ярка-рыжая; ззаду белая пляма («люстэрка»), галава, ногі, хвост і клубы часткова чорныя.

Распаўсюджана ў Паўднёвай Афрыцы. Засяляе саванны. Трымаецца невялікімі групамі па 5—10 галоў. Сілкуецца травой і лісцем. Аб’ект палявання.