Ancistrocerus gazella
Ancistrocerus gazella — від вос падсямейства Eumeninae.
Еўропа, Паўночная Афрыка. Гэты від быў завезены ў Новую Зеландыю, дзе ў 1987 годзе знойдзены ў Оклендзе.
Восы маюць даўжыню ад 7 да 12 мм. Чорна-жоўтыя. Будуюць гнёзды з адной ячэйкі, у якую запасяць да 20 вусеняў для харчавання сваёй лічынкі. Пасля чаго запячатвае уваход у гняздо. Восы лётаюць у 2 пакаленнях з пачатку мая да канца кастрычніка.