Перайсці да зместу

Andreaea frigida

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Andreaea frigida
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Andreaea frigida Hübener, 1834


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1183223
EOL  855553
IPNI  ???
TPL  tro-35103629

Andreaea frigidaвід імхоў роду андрэя (Andreaea) сямейства андрэевыя (Andreaeaceae).

Дадзены від моху эндэмічны для Еўропы, звычайна расце ў горных раёнах Аўстрыі, Чэхіі, Францыі, Германіі, Венгрыі, Італіі, Нарвегіі, Румыніі, Польшчы і Іспаніі[1]. У Вялікабрытаніі ён шырока распаўсюджаны ў Нацыянальным парку Кейнгормс  (англ.), дзе звычайна сустракаецца на скалах і на снежных праталінах, але не сустракаецца больш нідзе, акрамя яшчэ аднаго месца ў Азёрным краі ў Англіі[2][3].

Самыя раннія запісы пра знаходжанне гэтага віду моху ў Вялікабрытаніі датуюцца 1854 годам (хоць фармальна від быў уключаны ў брыяфлору Вялікабрытаніі толькі ў 1988 годзе), від класіфікуецца як «уразлівы». Самую вялікую пагрозу для яго далейшага існавання ўяўляе глабальнае пацяпленне[1].

Зноскі

  1. а б «Species Action Plan: Icy Rock Moss (Andreaea frigida)» Архівавана 7 лістапада 2007.
  2. Rothero, Gordon «Bryophytes», in Shaw, Philip and Thompson, Des (eds.) (2006) The Nature of the Cairngorms: Diversity in a changing environment. Edinburgh. The Stationery Office. ISBN 0114973261. p. 200
  3. Snow beds — Scotland’s Arctic Архівавана 14 лістапада 2010.