Гэтыя павукі жывуць на дрэвах і хмызняках у лісці і парастках, дзе і палююць на працягу ночы на дробных насякомых (двухкрылых, тлю)[1]. Любіць вільгаць[2]. Самкі з’яўляюцца актыўнымі аж да восені, а затым знаходзяць прытулак у розных хованках блізка да зямлі.
Спарванне адбываецца ў пачатку лета. Пры гэтым самцы прыцягваюць самак гукам і вібрацыяй, якую ствараюць шляхам частых націскаў брушкам аб паверхню ліста. Коканы, напоўненыя яйкамі, самкі хаваюць у згорнутым лісці і доўгі час ахоўваюць[1].
↑R. Braun: Das Sexualverhalten der Krabbenspinne Diaea dorsata (F.) und der Zartspinne Anyphaena accentuata (Walck.) als Hinweis auf ihre systematische Eingliederung. Zool. Anz. 160, 1958: S. 119—134.