Тлі (Aphidoidea) — надсямейства насякомых з атрада паўцвердакрылых (Hemiptera). Раней разглядаліся ў атрадзе раўнакрылых (Homoptera). Вядома каля 4000 відаў тлей (напр. капусная тля), з якіх амаль тысяча жыве ў Еўропе. Усе тлі сілкуюцца расліннымі сокамі. Акрамя гэтага, шматлікія віды здольныя распаўсюджваць захворванні раслін у форме вірусаў і выклікаць у раслін розныя анамаліі, такія як: галіі і галападобныя ўтварэнні.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).