Мыш палявая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Apodemus agrarius)
Мыш палявая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Apodemus agrarius (Pallas, 1771)

Падвіды
  • Apodemus agrarius coreae
  • Apodemus agrarius ningpoensis
  • Apodemus agrarius pallidior
  • Apodemus agrarius rhadinovirus
  • Apodemus agrarius manchuricus
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  585125
NCBI  39030
EOL  1178729
FW  109366

Палявая мыш, Жытнік, Мыш палёўка[1] (Apodemus agrarius) — млекакормячая жывёла сямейства мышападобных.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 8—11 см, хваста 6—8 см. Поўсць рыжавата-вохрыстая або рыжавата-шэрая, па бруху белаватая, уздоўж спіны вузкая чорная паласа.

Арэал і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Шырока распаўсюджана, шматлікая на Беларусі. Водзіцца на палях, сухадольных лугах, узлесках, па берагах рэк, у хмызняках, зімой трапляецца ў садах, парках, у свірнах, жылых і гаспадарчых пабудовах. Жыве ў неглыбокіх норах. Корміцца насеннем і зялёнымі часткамі раслін. Размнажаецца з сакавіка да сярэдзіны кастрычніка, дае да 5 прыплодаў па 5—6 (часам да 9) дзіцянят.

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з асноўных шкоднікаў збожжавых і іншых сельскагаспадарчых культур. Пераносіць узбуджальнікаў небяспечных хвароб.

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Mus agrarius

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Палявая мыш // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.