Перайсці да зместу

Грызуны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Rodentia)
Грызуны

Tamias sibiricus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rodentia


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180130
NCBI  9989
EOL  8677
FW  41370

Грызуны (Rodentia) — самы шматлікі атрад сысуноў. Прадстаўлены 33 сямействамі, каля 350 радамі і звыш 1700 відамі, насяляюць разнастайныя ландшафты. Іх велічыня можа складаць ад 5,5 см (мыш-малютка) да 135 см (вадасвінка), хаця ў большасці знаходзіцца ў межах ад 8 да 35 см.

Грызуны вельмі добра прыстасоўваюцца да розных умоў існавання, гэтае уменне дазволіла ім рассяліцца па ўсяму свету. Грызуны жывуць на паверхні зямлі, пад зямлёй, а некаторыя нават асвоілі паветраную прастору.

Большасць харчуецца ў асноўным травамі, пладамі і зернямі раслін, карнямі і г.д., некаторыя віды харчуюцца казуркамі і хрыбетнымі жывёламі.

Колькасць грызуноў мяняецца з года ў год, залежыць ад надвор’я, наяўнасці драпежнікаў і барацьбы чалавека з грызунамі-шкоднікамі. Здольныя аднавіць сваю колькасць усяго за год, прычына ў вялікай пладавітасці.

Euarchontoglires 
  ├──Glires 
  |    ├──Грызуны (Rodentia)
  |    └──Lagomorpha
  └──Euarchonta 
       ├──Scandentia
       └──Primatomorpha
            ├──Dermoptera
            └──Primates
  • Юлия Школьник. Животные. Полная энциклопедия. М.: Эксмо, 2007