Араўкарыевыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Araucariaceae)
Араўкарыевыя

Araucaria columnaris
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Araucariaceae Henkel & W. Hochst., nom. cons.

Тыпавы род

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18049
NCBI  25664
EOL  4067
GRIN  f:3
IPNI  77126765-1
FW  54789

Араўкарыевыя (Araucariaceae) — сямейства голанасенных раслін.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вечназялёныя высокія дрэвы да 60 м увышыню і да 1 м ў дыяметры.

У будове вегетатыўных органаў маецца шэраг прымітыўных прыкмет. У адрозненне ад іншых хвойных у араўкарыевых даволі моцны асяродак. Трахеіды другаснай драўніны (да 3 мм) — самыя доўгія сярод хвойных. Па будове і размяшчэнні пор яны нагадваюць трахеіды кардаітавых (Cordaitales) і старажытных хвойных лебахіевых (Lebachiaceae) з палеазою. Драўнінная парэнхіма адсутнічае. Смаляных хадоў у ствалах няма. Лісты араўкарыевых часцей вялікія, шырокія, амаль яйцападобныя, ці параўнальна дробныя — лінейныя, ігольчастыя. Яны густа сядзяць на галінах.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Гэта вельмі старажытная група хвойных. Вядомы з трыясу. Распаўсюджаны ў Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі і Палінезіі.

Сям'я ўключае тры роды: араўкарыю (Araucaria), агаціс (Agatis) у кожным з іх прыблізна да 15-20 відаў і валемію (Wollemia) — манатыпны род.

Араўкарыевыя каштоўныя сваёй драўнінай, многія дэкаратыўныя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6