Перайсці да зместу

Агаціс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Агаціс
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  183484
NCBI  54793
EOL  23806525
IPNI  11616-1

Агаціс[3] (Agathis) — род голанасенных раслін сямейства Араўкарыевыя (Araucariaceae). Буйныя дрэвы з незвычайнай для голанасенных лістападобнай ігліцай. Некаторыя віды маюць вельмі каштоўную драўніну. Каля 20 відаў, распаўсюджаных у паўночнай Аўстраліі, Новай Зеландыі, у Палінезіі, Меланезіі, на паўвостраве Малака, астравах Малайскага архіпелага і на Філіпінах і ў Новай Гвінеі.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Большасць відаў роду — вельмі буйныя вечназялёныя павольнарослыя дрэвы, якія дасягаюць у вышыню 70 м, а ў таўшчыню — 3 м (часам — да 9 м). Выключэнне складаюць толькі Agathis flavescens, максімальная вышыня якога дасягае 12 м, і Agathis ovata, рэдка які перавышае ў вышыню 9 м. Ствалы ў раслін калонападобныя, на значным працягу — без бакавых галін.

Лісце — незвычайнае для голанасенных: лістападобнае, даўжынёй ад 5 да 18 см і шырынёй ад 1 да 6 см; маладое лісце звычайна ружовае ці чырванаватае, дарослае — цёмна-зялёнае. Лісцінка захоўваецца на дрэве ад 15 да 20 гадоў.

Расліны звычайна двудомныя. Мужчынскія стробілы (мікрастробілы) — пазушныя, цыліндрычныя, даўжынёй ад 2 да 6 см і шырынёй да 1 см. Жаночыя стробілы (макрастробілы, шышкі) шарападобныя, радзей шырокацыліндрычныя, дыяметрам ад 6 да 15 см, развіваюцца на канцах кароткіх галін. Насенне — даўжынёй ад 1 да 1,5 см, з адным або двума крыламі.

Зноскі