Араўкарыевыя
Араўкарыевыя | ||||||||||||||||
Araucaria columnaris | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Araucariaceae Henkel & W. Hochst., nom. cons. | ||||||||||||||||
Тыпавы род | ||||||||||||||||
|
Араўкарыевыя (Araucariaceae) — сямейства голанасенных раслін.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вечназялёныя высокія дрэвы да 60 м увышыню і да 1 м ў дыяметры.
У будове вегетатыўных органаў маецца шэраг прымітыўных прыкмет. У адрозненне ад іншых хвойных у араўкарыевых даволі моцны асяродак. Трахеіды другаснай драўніны (да 3 мм) — самыя доўгія сярод хвойных. Па будове і размяшчэнні пор яны нагадваюць трахеіды кардаітавых (Cordaitales) і старажытных хвойных лебахіевых (Lebachiaceae) з палеазою. Драўнінная парэнхіма адсутнічае. Смаляных хадоў у ствалах няма. Лісты араўкарыевых часцей вялікія, шырокія, амаль яйцападобныя, ці параўнальна дробныя — лінейныя, ігольчастыя. Яны густа сядзяць на галінах.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Гэта вельмі старажытная група хвойных. Вядомы з трыясу. Распаўсюджаны ў Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі і Палінезіі.
Сям'я ўключае тры роды: араўкарыю (Araucaria), агаціс (Agathis) у кожным з іх прыблізна да 15-20 відаў і валемію (Wollemia) — манатыпны род.
Араўкарыевыя каштоўныя сваёй драўнінай, многія дэкаратыўныя.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6