Перайсці да зместу

Are You Experienced

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Are You Experienced
Вокладка альбома «» ()
музычны альбом The Jimi Hendrix Experience[d][1]
Дата выпуску 12 мая 1967[2]
Жанр хард-рок
Працягласць 2 316 с

«Are You Experienced» ― дэбютны альбом гурта «The Jimi Hendrix Experience[ru]». Альбом паказаў найвышэйшае майстэрства Джымі Хендрыкса як гітарыста-наватара, кампазітара і зрабіў яго суперзоркай.

Альбом стаў нумарам 2 у хіт-парадзе Вялікабрытаніі, уступіўшы першае месца альбому «The Beatles» «Sgt. Pepper’s Lonely Hearts Club Band».

Для амерыканскай версіі альбома была зменена вокладка, парадак і склад кампазіцый. «Red House», «Can You See Me» і «Remember» былі прыбраныя, замест іх дабаўлены тры сінглы: «Purple Haze», «Hey Joe[en]» і «The Wind Cries Mary». Пасля таго як бацька Джымі Эл Хендрыкс адсудзіў правы на запісы сына, «Are You Experienced» быў перавыдадзены на студыі «Universal Records Worldwide».

Шмат хто лічыць «Are You Experienced» самым паспяховым дэбютным альбомам у рок-музыцы. У 2003 годзе тэлеканал VH1 паставіў «Are You Experienced» на пятае месца ў спісе найвялікшых альбомаў усіх часоў. У 2005 годзе альбом быў уключаны ў Нацыянальны рэестр аўдыёзапісаў[en] ЗША.

Спіс кампазіцый[правіць | правіць зыходнік]

Словы і музыка ўсіх песень Джымі Хендрыкс. 

Бок А
Назва Працягласць
1. «Foxy Lady» 3:22
2. «Manic Depression» 3:46
3. «Red House» 3:53
4. «Can You See Me» 2:35
5. «Love or Confusion» 3:17
6. «I Don’t Live Today» 3:58
Бок Б
Назва Працягласць
7. «May This Be Love» 3:14
8. «Fire» 2:47
9. «3rd Stone from the Sun» 6:50
10. «Remember» 2:53
11. «Are You Experienced?» 4:17

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. (unspecified title) Праверана 2 жніўня 2019.
  2. (unspecified title) Праверана 29 мая 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]