The Beatles

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
The Beatles
Выява лагатыпа
«The Beatles» у Стакгольме ў 1963 годзе (фота Бо Трэнтэра).
«The Beatles» у Стакгольме ў 1963 годзе (фота Бо Трэнтэра).
Асноўная інфармацыя
Жанры рок-музыка, поп-музыка[1], хард-рок[2], рок-н-рол[3], блюз-рок, біт[d][4], фолк-рок, псіхадэлічны рок[5], народная музыка і эксперыментальны рок[d]
Краіна  Вялікабрытанія
Адкуль Ліверпул
Лэйблы Apple Records[d], Capitol Records, Parlophone, United Artists Records[d], Vee-Jay Records[d], Polydor Records[d], Parlophon[d] і I Dischi dello Zodiaco[d]
Кіраўнік Brian Epstein[d][6]
Склад
thebeatles.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«The Beatles» (бел.: Бітлз) — брытанскі рок-гурт з Ліверпула, заснаваны ў 1960 годзе. У складзе Джона Ленана, Пола Мак-Картні, Джорджа Харысана і Рынга Стара, яны шырока разглядаліся як найвялікшы і самы ўплывовы калектыў рок-эпохі. Пачынаючы са скіфлу і рок-н-ролу 1950-х гадоў, «The Beatles» пазней сталі эксперыментаваць з рознымі жанрамі, пачынаючы з поп балад і заканчваючы псіхадэлічным рокам і хард-рокам, часам выкарыстоўваючы класічныя элементы інавацыйнымі спосабамі. У пачатку 1960-х гадоў іх велізарная папулярнасць атрымала назву «Бітламаніі» (англ.: Beatlemania), але, калі з часам іх песні сталі больш вытанчанымі, «The Beatles» сталі ўспрымацца як увасабленне ідэалаў сацыякультурнай рэвалюцыі той эпохі.

Пачынаючы з 1960 года, «The Beatles» на працягу трох гадоў зараблялі сабе рэпутацыю, граючы ў клубах Ліверпуля і Гамбурга. У канцы 1962 года яны здолелі заваяваць папулярнасць у Вялікабрытаніі дзякуючы хіту «Love Me Do». З ростам Бітламаніі на тэрыторыі Брытаніі на працягу наступнага года яны набылі мянушку «цудоўная чацвёрка» (англ.: Fab Four), а ў пачатку 1964 года «The Beatles» ужо сталі міжнароднымі зоркамі, якія рыхтаваліся да «брытанскага ўварвання» на поп-рынак Злучаных Штатаў. З 1965 года «The Beatles» выпусцілі тое, што большасць крытыкаў прызнае іх лепшымі матэрыяламі, у тым ліку такія інавацыйныя альбомы як «Rubber Soul» (1965), «Revolver» (1966), «Sgt. Pepper's Lonely Hearts Club Band» (1967), «The Beatles (White Album)» (1968), і «Abbey Road» (1969). Пасля распаду гурта ў 1970 годзе, кожны з музыкантаў працягнуў сольную кар’еру. У 1980 годзе ля свайго дома быў забіты Джон Ленан, у 2001 годзе ад рака памёр Джордж Харысан. Пол Мак-Картні і Рынга Стар працягваюць займацца творчасцю і пішуць музыку.

Па дадзеных RIAA «The Beatles» займае першае месца ў спісе самых прадаваных груп у Злучаных Штатах, а колькасць іх прададзенага медыякантэнту перавышае 177 мільёнаў адзінак. Яны маюць найбольшую колькасць альбомаў, якія лідзіравалі ў брытанскіх чартах і прадалі больш песень на тэрыторыі Вялікабрытаніі, чым любая іншая група. У 2008 годзе «The Beatles» узначалілі спіс самых паспяховых артыстаў па версіі часопіса «Billboard». У спіс іх узнагарод таксама ўваходзяць 10 прэмій «Грэмі», прэмія «Оскар» за лепшую музыку да фільма і 15 узнагарод Айвара Навела. Калектыў увайшоў у спіс 100 самых уплывовых людзей 20 стагоддзя па версіі часопіса «Time», а агульны аб’ём продажаў адзінак медыякантэнту, звязанага з групай, ужо перавысіў адзін мільярд асобнікаў. У 2004 годзе часопіс «Rolling Stone» паставіў «The Beatles» на 1 месца ў спісе найвялікшых выканаўцаў усіх часоў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вытокі (1956—1960)[правіць | правіць зыходнік]

Карані ансамблю вырастаюць з сярэдзіны 1950-х гадоў, эпохі рок-н-ролу, якая стварыла светапогляд і музычныя густы будучых Beatles. Увесну 1956 года Джон Ленан упершыню пачуў песню «Heartbreak Hotel» Элвіса Прэслі, якая, па яго словах, значыла канец яго папярэдняга жыцця (цікава адзначыць, што пачуты ім раней Біл Хейлі — самы папулярны выканаўца рок-н-ролу да Прэслі — не надта яго ўразіў). Да таго часу Джон граў на губным гармоніку і банджа, цяпер ён пачаў асвойваць гітару. У сакавіку 1957 года разам з таварышамі па ліверпульскай школе ён заснаваў гурт «Quarrymen»[7], названы так у гонар іх школы, «Quarry Bank». «Quarrymen» гралі скіфл — брытанскі варыянт аматарскага рок-н-ролу — і стараліся быць падобнымі да тэддзі-бояў. Улетку 1957 года Ленан падчас аднаго з першых канцэртаў «Quarrymen» пазнаёміўся з 15-гадовым Полам Мак-Картні, які ўразіў Джона веданнем «акордаў» і «слоў» апошніх навінак рок-н-ролу (у прыватнасці, песні «Twenty-Flight Rock» Эдзі Кокрана) і тым, што той быў яўна больш развіты музычна (Пол таксама граў на трубе і фартэпіяна). Праз год да іх далучыўся сябар Пола, Джордж Харысан. Менавіта гэтыя трое сталі асноўным касцяком гурту, для астатніх жа ўдзельнікаў «Quarrymen» рок-н-рол быў часовым падросткавым захапленнем, і неўзабаве яны пакінулі калектыў.

«Quarrymen» перыядычна гралі на розных вечарынах, вяселлях, грамадскіх мерапрыемствах, да сапраўдных канцэртаў і запісаў справа не ішла (праўда, у 1958 годзе за свае грошы яны запісалі пласцінку з дзвюма песнямі); некалькі разоў удзельнікі разбягаліся (Харысан пэўны час меў свой гурт). Ленан і Мак-Картні, пачалі разам пісаць свае песні па прыкладзе сваіх куміраў Бадзі Холі і Эдзі Кокрана (тыя не толькі спявалі, але і самі гралі на гітарах і самі сачынялі песні, што было было дастаткова незвычайна на той час). Пры гэтым яны вырашылі даваць сваім песням падвойнае аўтарства, гэтаксама, як гэта рабілі амерыканскія аўтарскія калектывы кшталту Лейбера і Столера. Пад канец 1959 года ў гурт увайшоў малады мастак Сцюарт Саткліф, з якім Ленан разам вучыўся ў арт-каледжы. Саткліф не вельмі добра валодаў гульнёй на бас-гітары, і гэта неаднаразова выклікала раздражненне Мак-Картні. У такім выглядзе склад ансамбля аказаўся амаль што поўным: Джон Ленан (вакал, рытм-гітара), Пол Мак-Картні (вакал, піяніна, гітара), Джордж Харысан (лідар-гітара), Сцюарт Саткліф (бас-гітара), — аднак была праблема знайсці ўдарніка, што прымушала музыкантаў нават рабіць конкурсы на сцэне, каб запрасіць каго-небудзь з гледачоў пайграць на барабанах.

Гурт актыўна спрабаваў увайсці ў канцэртна-клубнае жыццё Ліверпуля. Адзін за адным праходзілі конкурсы таленту, але гурту ўвесь час не шанцавала. Такія больш сур’ёзныя мерапрыемствы прымусілі музыкантаў задумацца, ці падыходзіць сцэнічнае імя, бо да «Quarry Bank» ніхто з удзельнікаў ніякага дачынення ўжо не меў. Так, напрыклад, на мясцовым тэлевізійным конкурсе ў снежні 1959 года гурт выступіў пад назвай «Johnny and the Moondogs», якая змянялася на іншыя назвы падчас наступных концэртаў. Назва «Beatles» з’явілася праз некалькі месяцаў, у красавіку 1960 года. Нават сёння няма адназначнага адказу, хто ж прыдумаў гэта слова. Як успаміналі ўдзельнікі гурту, аўтарамі неалагізму былі Саткліф і Ленан, якія хацелі прыдумаць назву, якая б мела адразу некалькі значэнняў. Напрыклад, гурт Бадзі Холі «The Crickets» («цвыркуны», аднак для англічан быў і другі сэнс — «крыкет»). Выбар выпаў на «beetles». Аднак проста слова Beetles («жукі») не мела ніякага дадатковага сэнсу; толькі замена «e» на «a» дала арыгінальнае слова: калі вымаўляць яго, то чулася «beetles», але ў надрукаваным выглядзе адразу заўважаўся корань «beat» (як біт-музыка). Прамоўтары знаходзілі імя занадта кароткім і «някідкім», таму музыкі былі прымушаны спачатку змяняць сваю назву на афішах на больш рэкламную — «Long John and The Silver Beetles». Гурт атрымліваў усё больш і больш прапаноў выступіць — як правіла, у пабах і маленькіх клубах. У красавіку 1960 года «Beatles» паехалі ў сваё першае невялікае турнэ па Шатландыі ў якасці гурту Джонні Джэнтла. Майстэрства «Beatles» як музыкантаў хутка ўзрастала, і ўсё адно яны працягвалі заставацца адным з многіх нікому не вядомых рок-н-рольных гуртоў Ліверпула.

Гамбург (1960—1962)[правіць | правіць зыходнік]

Улетку 1960 года «The Beatles» атрымалі прапанову выступаць у Гамбургу, дзе гаспадары клубаў былі зацікаўлены ў прафесійных англамоўных рок-н-рольных ансамблях; той факт, што ў Гамбургу ўжо гралі некалькі ліверпульскіх гуртоў, аказаўся на руку «The Beatles». Аднак гэта ж прымусіла іх тэрмінова шукаць барабаншчыка, каб адпавядаць прафесійнаму кантракту. Так яны ўзялі да сябе Піта Бэста, сына гаспадара клубу «Касба». 16 жніўня «The Beatles» паехалі ў Германію, а ўжо на наступны дзень адбыўся іх першы канцэрт у гамбургскім клубе «Indra», у якім гурт граў першы месяц, затым да канца года «Beatles» былі звязаны з клубам «Kaiserkeller» паводле кантракту.

Графік выступаў быў надзвычай шчыльным: як правіла, у клубе адну гадзіну выступаў адзін гурт, наступную гадзіну — іншы, так на працягу 12 гадзін. Удзельнікі «The Beatles» жылі ў адным цесным пакоі, які змяшчаўся ў будынку кінатэатру. На сцэне музыкам прыходзілася граць шмат матэрыялу, таму акрамя рок-н-ролаў (імі выконваліся амаль што ўсе запісы з альбомаў Літл Рычарда, Чака Беры, Карла Перкінса і г. д., яны гралі блюзы, рытм-н-блюзы, народныя песні, старыя эстрадныя і джазавыя нумары, змяняючы іх у стылістыцы рок-н-ролу. Часам звычайныя песні ў фармате рок-н-ролу ператвараліся ў імправізацыі на паўгадзіны; пры гэтым хлопцы звярнулі ўвагу на тое, што немцам падабалася асабліва гучная і актыўная музыка. Свае ўласныя песні «The Beatles» не выконвалі, паколькі, паводле іх слоў, не было імпэту з той жа прычыны — у тагачаснай музыцы і так было шмат выдатных песень. Менавіта такая штодзённая праца і магчымасць граць музыку любога жанру сталі адным з галоўных прычын у станаўленні таленту «The Beatles».

У Гамбургу ўдзельнікі ансамбля пазнаёміліся з гуртам студэнтаў мясцовага арт-каледжа — Астрыд Кірхнер і Клаусам Форманам, якія адыгралі значную ролю ў біяграфіі гурту. Кірхнер неўзабаве стала сяброўкай Саткліфа і гэта яна прапанавала праз год новыя доўгія прычоскі, а затым і пінжакі без каўнеру і лацканаў паводле моды П’ера Кардэна. Усе гэтыя рэчы спярша выпрабоўваў на сабе Саткліф, і толькі затым яны прымаліся ўсім гуртам (хаця Бэст так і не згадзіўся на доўгую чолку).

Пасля вяртання ў снежні 1960 года ў Ліверпул «The Beatles» аказаліся ў ліку самых актыўных і амбіцыйных мясцовых гуртоў, якія спаборнічалі па рэпертуары, гуку і колькасці прыхільнікаў. Варта заўважыць, што ўсе ліверпульскія гурты гралі ледзьве не адны і тыя ж (амерыканскія) песні, аднак канкурэнцыя ішла яшчэ такім чынам: хто якую песню першым «знойдзе» і зробіць «сваёй». Лідарамі лічыліся «Rory Storm and the Hurricanes», яны гралі ў найлепшых клубах Ліверпула, а таксама Гамбурга — менавіта там «The Beatles» пазнаёміліся з іх барабаншчыкам — Рынга Старам, з якім хутка пасябравалі і сталі праводзіць разам час.

У красавіку 1961 года «The Beatles» паехалі на другія гастролі ў Гамбург, дзе выступалі тры месяцы ў клубе «Top Ten». Менавіта ў Гамбургу адбыўся першы прафесійны запіс «Бітлз» — у якасці ансамблю акампанемента спевака Тоні Шэрыдана. Шэрыдан выступаў як рок-н-рольны спявак для ўнутранага заходненямецкага рынку. Запіс праходзіў пад кіраўніцтвам Берта Кемпферта, які і выбраў «The Beatles». Падчас запісу гурту далі магчымасць запісаць некалькі сваіх уласных кампазіцый (Ленан таксама заспяваў «Ain’t She Sweet»). Першым вынікам запісаў стаў сінгл «My Bonnie / The Saints», які выйшаў у чэрвені 1961 года ў Заходняй Германіі. На вокладцы было пазначана: Тоні Шэрыдан і «The Beat Brothers». Калі гастролі скончыліся, Саткліф вырашыў застацца ў Гамбургу з Кірхнер і, такім чынам, кінуць сваю музычную дзейнасць у гурце. Дарагая бас-гітара, якую Саткліф купіў на свае грошы, перайшла да Мак-Картні. Праз год, 10 красавіка 1962 года Саткліф памёр у Гамбургу ад крывавылівання ў мозг.

З 14 ліпеня 1961 года квартэт пачаў рэгулярныя выступы ў ліверпульскім клубе «The Cavern». 27 ліпеня адбыўся канцэрт у ліверпульскай залы «Litherland Town Hall», які стаў першым па-сапраўднаму вялікім поспехам «The Beatles» — мясцовыя газеты назвалі «The Beatles» найлепшым рок-н-рольным ансамблем Ліверпула.

У лістападзе 1961 года першым менеджарам «The Beatles» стаў Браян Эпстайн (Алан Уільямс, які спачатку дапамагаў гурту, не быў менеджарам, ён толькі выконваў абавязкі канцэртнага прамоўтэра і тур-агента, але ніяк не быў звязаны абавязкамі з гуртам).

Дасягненні The Beatles[правіць | правіць зыходнік]

  • Кампазіцыя The Beatles «A Day in the Life» прызнаная лепшай брытанскай песняй усіх часоў. Гэтае рашэнне экспертнага савета часопіса «Q» саспела ў падыходзячы мамент — цытуючы загалоўкі адразу двух «бітлаўскіх» трэкаў зборнік «HELP: A Day in the Life» як раз пачаў штурмаваць вяршыні чартаў
  • У 2004 годзе часопіс «Rolling Stone» апублікаваў 500 лепшых песняў усіх часоў і народаў. У спісе больш за ўсіх песень «The Beatles» — 23.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўленыя афіцыйныя плыткі, выдадзеныя ў Вялікабрытаніі лэйбламі «Parlophone» і «Apple». Дыскаграфіі ў іншых краінах (перш за ўсё ЗША) значна адрозніваліся ад брытанскай.

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўленыя ўсе афіцыйныя сінглы, выдадзеныя ў 1962—1970 гадах.

Год Назва
1962 Love Me Do / P. S. I Love You
1963 Please Please Me / Ask Me Why
1963 From Me to You / Thank You Girl
1963 She Loves You / I’ll Get You
1963 I Want to Hold Your Hand / This Boy
1964 Can’t Buy Me Love / You Can’t Do That
1964 A Hard Day’s Night / Things We Said Today
1964 I Feel Fine / She’s a Woman
1964 If I Fell / Tell Me Why
1965 Ticket to Ride / Yes It Is
1965 Help! / I’m Down
1965 Day Tripper / We Can Work It Out
1966 Paperback Writer / Rain
1966 Yellow Submarine / Eleanor Rigby
1967 Strawberry Fields Forever / Penny Lane
1967 All You Need Is Love / Baby You’re a Rich Man
1967 Hello Goodbye / I Am the Walrus
1968 Lady Madonna / The Inner Light
1968 Hey Jude / Revolution
1969 Get Back / Don’t Let Me Down
1969 The Ballad of John and Yoko / Old Brown Shoe
1969 Something / Come Together
1970 Let It Be / You Know My Name

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўленыя ўсе афіцыйныя альбомы (таксама самастойныя міні-альбомы (EP), якія не дублююць сінглы і плыткі; выключаныя перавыданні).

Год Назва Заўвагі
1963 Please Please Me Студыйны альбом
1963 With the Beatles Студыйны альбом
1964 Long Tall Sally Студыйны міні-альбом
1964 A Hard Day's Night Студыйны альбом; першы бок плыткі — гукавая дарожка да аднайменнага фільму
1964 Beatles For Sale Студыйны альбом
1965 Help! Студыйны альбом; першы бок плыткі — гукавая дарожка да аднайменнага фільму
1965 Rubber Soul Студыйны альбом
1966 Revolver Студыйны альбом
1966 A Collection of Beatles Oldies Зборнік
1967 Sgt. Pepper’s Lonely Hearts Club Band Студыйны альбом
1967 Magical Mystery Tour Студыйны міні-альбом (2 плыткі), гукавая дарожка да аднайменнага фільма
1968 The Beatles Студыйны альбом (2 плыткі), яшчэ вядомы як «White Album» («Белы альбом»)
1969 Yellow Submarine Студыйны альбом, гукавая дарожка да аднайменнага фільма
1969 Abbey Road Студыйны альбом, па часе запісаны апошнім з усіх альбомаў гурту
1970 Let It Be Студыйны альбом, гукавая дарожка да аднайменнага фільма, альбом запісаны раней за «Abbey Road», але выдадзены апошнім са студыйных альбомаў гурту
1973 The Beatles 1962—1966 Зборнік, анталогія песень 1962—66 гадоў (2 плыткі), яшчэ вядомы як «Red Album» («Чырвоны альбом»)
1973 The Beatles 1967—1970 Зборнік, анталогія песень 1967—70 гадоў (2 плыткі), яшчэ вядомы як «Blue Album» («Блакітны альбом»)
1976 Magical Mystery Tour Дапоўненае выданне двайнога міні-альбома 1967 года; у гэтым фармаце плыткі ўпершыню выйшаў у ЗША ў 1967 годзе
1976 Rock’n’roll Зборнік (2 плыткі)
1977 The Beatles at the Hollywood Bowl Запісы з канцэртаў у Галівудзе (23 жніўня 1964 і 30 жніўня 1965)
1977 Love Songs Зборнік (2 плыткі)
1978 Rarities Зборнік рэдкіх запісаў і адваротных бакоў сінглаў
1979 Hey Jude Зборнік (упершыню выйшаў у ЗША ў 1970)
1980 The Beatles' Ballads Зборнік
1982 Reel Music Зборнік песень з фільмаў
1982 20 Greatest Hits Зборнік
1988 Past Masters, Volume One Збор песень 1962—65 гадоў, якія не трапілі на арыгінальныя альбомы
1988 Past Masters, Volume Two Збор песень 1966—70 гадоў, якія не трапілі на арыгінальныя альбомы
1994 Live at the BBC Зборнік радыёвыступаў 1962—66 гадоў на «Бі-бі-сі» (2 плыткі)
1995 Anthology 1 Зборнік — анталогія студыйных дубляў, канцэртных і іншых рэдкіх запісаў 1958—1964 гадоў, якія раней не выдаваліся
1996 Anthology 2 Зборнік — анталогія студыйных дубляў і рэдкіх запісаў 1965—1968 гадоў, якія раней не выдаваліся
1996 Anthology 3 Зборнік — анталогія студыйных дубляў і рэдкіх запісаў 1988—1970 гадоў, якія раней не выдаваліся
2000 1 Зборнік сінглаў, якія занялі 1-е месца ў ЗША і/або Вялікабрытаніі
2003 Let It Be… Naked Студыйны альбом у арыгінальнай канцэпцыі альбома «Let It Be» з запісаў 1969 года

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Гэты спіс складаецца з афіцыйна выдадзеных фільмаў з удзелам The Beatles.

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Заўвагі
1964 Вечар цяжкАга дня A Hard Day’s Night Мастацкі кінафільм
1965 Дапамажыце! Help! Мастацкі кінафільм
1967 Магічнае таямнічае падарожжа Magical Mystery Tour Мастацкі тэлефільм
1968 Жоўтая падводная лодка Yellow Submarine Мультыплікацыйны фільм
1970 Няхай будзе так Let It Be Дакументальны кінафільм
1996 Анталогія Anthology Дакументальна-біяграфічны тэлефільм

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. (unspecified title) — С. 65. — ISBN 978-0-7914-6715-2
  2. (unspecified title) — С. 31. — ISBN 978-0-634-05560-7
  3. (unspecified title) — С. 137. — ISBN 978-0-7914-6715-2
  4. (unspecified title) — С. 2. — ISBN 978-0-7914-6715-2
  5. (unspecified title) — С. 113. — ISBN 978-0-7914-6715-2
  6. http://www.brianepstein.com/
  7. Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак unterberger_biography няма тэксту

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Антология «Битлз» (Пер. с англ. У. В. Сапциной). М: РОСМЭН, 2002 (руск.)
  • Воробьева, Т. История ансамбля «Битлз». Л.: Музыка, 1990. (руск.)
  • Дэвис, Х. Авторизованная биография «Битлз» (Пер. с англ. В. Н. Чемберджи, В. В. Познера). М.: Радуга, 1990. (руск.)
  • Дэвис, Х. «Битлз» (Пер. с англ. С. В. Калинина). — 2-е изд. — Мн.: ООО «Попурри», 2001. — 560 + 40 с — ISBN 0-393-31571-1. (руск.)
  • Багиров А. (Багир-Заде А. Н.) «Битлз» — любовь моя. — Мн.: Ред. журн. «Парус», 1993. — 207 с (руск.)
  • Буркин Ю., Фадеев К. Осколки неба, или Подлинная история 'БИТЛЗ'. Издательство: АСТ, 1997. — 560 с ISBN 5-15-000453-7. (руск.)
  • Krasker, Eric, Les Beatles — Enquête sur un mythe 1960—1962, Paris, Séguier, 2003. ISBN 2-84049-373-X (фр.)
  • Krasker, Eric, The Beatles — Fact and Fiction 1960—1962, Paris, Séguier, 2009. ISBN 978-2-84049-523-9 (англ.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]