Argynnis

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Argynnis
Argynnis.pandora.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Argynnis

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  171801
EOL  18650

Argynnis (Argynnis) — род дзённых матылькоў з сямейства німфалід

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Верхні бок крылаў звычайна чырвона-буры з чорнымі плямамі, размешчанымі ў перавязках. Ніжні бок задніх крылаў са светла-жоўтымі плямамі. У многіх відаў ніжні бок, як правіла, з перламутравымі плямамі, палямі ці перавязямі (адкуль назвы многіх відаў роду). У самцоў на верхнім баку пярэдніх крылах уздоўж жылак звычайна знаходзяцца андраканіяльныя палі.

Пярэднія крылы са злёгку ўвагнутым або роўным вонкавым краем. Край задніх крылаў хвалісты. Жылкі R1, R2 не галінуюцца і бяруць пачатак ад цэнтральнай ячэйкі. Жылкі R3, R4, R5 маюць агульны ствол, які таксама пачынаецца ад цэнтральнай ячэйкі. На задніх крылах жылка M3 і жылка Cu1 адыходзяць ад цэнтральнай ячэйкі з адной кропкі.

Вусені цыліндрычныя, з 6 радамі валасістых шыпоў; звычайна жывуць паасобку на фіялках.

Спіс відаў[правіць | правіць зыходнік]

Палеарктычны  род, які ўключае каля 20 — 25 відаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]