BIP Investment Partners
Выгляд
| BIP Investment Partners S.A. | |
|---|---|
| | |
| Тып | Публічная кампанія |
| Лістынг на біржы | LuxSE: BIP |
| Заснаванне | 2000 |
| Ранейшыя назвы | BGL Investment Partners |
| Размяшчэнне |
|
| Адрас | |
| Ключавыя постаці | Ален Жорж, Марк Фабер, Франсуа Поль |
| Галіна | фінансы |
| Сайт | www.bip.lu |
BIP Investment Partners S.A. (LuxSE: BIP ) — інвестыцыйная кампанія, размешчаная ў горадзе Люксембург. Кампанія займаецца прыватнымі капіталаўкладаннямі, асабліва інвестыцыямі венчурнага капіталу ў стартапы і інвестыцыямі ў буйныя стабільныя кампаніі ў Люксембурзе.[1]
Кампанія была заснавана ў 2000 годзе як сумеснае прадпрыемства паміж Banque Générale du Luxembourg (BGL) і некалькімі драбнейшымі партнёрамі. Пасля рэбрэндынгу ў 2006 годзе кампанія стала звацца BIP Investment Partners, да гэтага BGL Investment Partners. BIP мае лістынг на Люксембургскай фондавай біржы.[2]
Зноскі
- ↑ Our Portfolio(недаступная спасылка). BIP Investment Partners. Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2012. Праверана 30 мая 2010.
- ↑ About Us(недаступная спасылка). BIP Investment Partners. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2012. Праверана 30 мая 2010.