Стартап

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Стартап (start-up) (англ.: пускаць, пачынаць спачатку), стартап-кампанія — нядаўна створаная кампанія (магчыма, яшчэ не зарэгістраваная), якая будуе свой бізнес на аснове інавацый альбо інавацыйных тэхналогій і якая яшчэ не выйшла на рынак і мае абмежваны набор рэсурсаў.

У асноўным тэрмін «стартап» выкарыстоўваецца ў дачыненні да інтэрнэт-кампаній і іншых фірм, якія працуюць у сферы IT, аднак, гэта паняцце распаўсюджваецца і на іншыя сферы дзейнасці.

Інавацыі[правіць | правіць зыходнік]

Інавацыі, на аснове якіх будуюць свой бізнес стартап-кампаніі, могуць быць як глабальнымі (інавацыя для ўсяго свету), так і лакальнымі (інавацыя ў асобна ўзятай краіне, прычым у іншых краінах гэта можа ўжо не быць інавацыяй). Прыкладам інавацыйных для Беларусі тэхналогій з'яўляюцца парталы К'юбі!, UseTheColor, Блогі.by і іншыя прадстаўленыя 23-16 мая на канферэнцыі Байнэт 2.3 Gamma.

Стадыі развіцця[правіць | правіць зыходнік]

У развіцці стартапаў выдзяляюць некалькі стадый.

Часцей за ўсё выкарыстоўваецца скарочаная класіфікацыя, згодна з якой стартап мінае ў сваім развіцці 5 стадый: задума, «сяйба» (seed stage), пуск (startup stage), рост (growth stage), пашырэнне (expansion stage) і спыненне, «выхад» (exit stage).

Час ад часу выкарыстоўваецца і больш пашыраная класіфікацыя стадый стартапа:

PRE — STARTUP стадыя

  • Стадыя pre-seed (pre-seed stage)
  • Seed стадыя (seed stage)
  • Прататып (prototype)
  • Працуючы прататып (working prototype)
  • Альфа-версія прадукта або праекта (alpha)
  • Закрытая бэта-версія прадукта або праекта (private beta)
  • Публічная бэта-версія прадукта або праекта(public beta)

ПУСК

  • Пуск, або ранняя startup-стадыя (launch, or early startup stage)
  • Стадыя startup (startup stage)
  • Работа з першымі кліентамі, або позняя startup-стадыя (first clients, or late startup stage)

POST STARTUP стадыя

  • Стадыя роста (growth stage)
  • Стадыя пашырэння (expansion stage)
  • Стадыя выхада (exit stage)
  • Pre-IPO stage (пры выхадзе праз правядзенне IPO — Initial Public Offering, ця пачатковае размяшчэнне кампаніяй сваіх акцый на біржы)
  • IPO (пры выхадзе на IPO)