Sony BMG

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Sony BMG Music Entertainment, Inc
Тып гуказапісвальная кампанія[d] і лэйбл гуказапісу
Заснаванне 5 жніўня 2004 года
Скасавана 1 кастрычніка 2008 года
Прычына скасавання Sony Music выкупіла 50 % акцый у Bertelsmann
Пераемнік Sony Music Entertainment
Размяшчэнне Flag of the United States.svg ЗША, Нью-Ёрк
Ключавыя фігуры

Эндру Лэк,
Старшыня савета дырэктараў
Рольф Шміт-Хольц,
Генеральны дырэктар
Цім Боўэн,
Галоўны аперацыйны дырэктар

Кевін Келехер
Выканаўчы віцэ-прэзідэнт
Кіраўнік фінансавага дэпартамента
Галіна Шоу-бізнес
Прадукцыя Музыка і забавы
Колькасць супрацоўнікаў 10000 (2005 год)[1]
Даччыныя кампаніі Sony BMG Music Entertainment (Poland), Sp. z o.o.[d], Sony BMG Music Entertainment (Finland) Oy[d], Sony BMG Music Entertainment (UK), Ltd.[d], Sony Music Entertainment Czech Republic[d], Sony BMG Music Entertainment (Magyarország) Kft.[d], Sony BMG Music Entertainment Africa (Pty) Ltd.[d], Sony BMG Music Entertainment (Netherlands) BV[d], Sony BMG Music Entertainment (Greece) A.E.[d], Sony BMG Music Entertainment (Germany) GmbH[d], Sony BMG Music Entertainment (Norway) AS[d], Sony BMG Music Entertainment (Belgium) NV/SA[d], Sony BMG Music Entertainment España, S.L.[d], Sony BMG Music Entertainment (Brasil) Ltda.[d], Sony BMG Music Entertainment (Mexico), S.A. de C.V.[d], Sony BMG Music Entertainment (Italy) S.p.A.[d], Sony BMG Music Entertainment (Australia) Pty. Limited[d] і Columbia Records, Inc.[d][2]
Сайт sonybmg.com

Sony BMG Music Entertainment, Inc. — вынік стварэння сумеснага прадпрыемства 50/50 паміж Sony Music Entertainment (даччынае прадпрыемства Sony) і BMG Entertainment (даччынае прадпрыемства BMG) завершанага 5 жніўня 2004 года. Гэта адна з музычных кампаній, якая ўваходзіць у «Вялікую чацвёрку» і мае права валодання і распаўсюджвання гуказапісных лэйблаў, такіх як Arista Records, Columbia Records, Epic Records, J Records, RCA Victor Records, RCA Records, Legacy Recordings, Sonic Wave America, MCI і іншых.

Фінансавы аналіз паказаў, што аб'яднанне прывядзе да скарачэння 2000 працоўных месцаў, і Sony BMG будзе эканоміць на гэтым прыблізна 350 млн. долараў ЗША штогод.

Рольф Шміт-Хольц змяніў Эндру Лэка на пасадзе кіраўніка (CEO) 10 лютага 2006 года. У першай палове 2005 года доля кампаніі на рынку навінак гуказапісу ў ЗША апусцілася з 33 % да 26 % (па інфармацыі Nielsen SoundScan). Гэта пагадненне Лэка з Брусам Спрынгсцінам, названая «хворай задумкай», прывяла да таго, што Бертэльсман паінфармаваў Sony аб непадаўжэнні кантракту з Лэкам. Эндру Лэк у гэты час займае пост старшыні савета дырэктароў. Раней гэты пост займаў Рольф Шміт-Хольц.

Кампанія нядаўна падпісала пагадненне аб кантэнце з папулярным анлайнавым відэарэсурсам YouTube.[3]

2 кастрычніка 2008 годa карпарацыя Sony выкупіла 50 % акцый у Bertelsmann AG і стала адзіным уладальнікам кампаніі, змяніўшы яе назву на Sony Music Entertainment Inc.[4]

Менеджмент[правіць | правіць зыходнік]

  • CEO — Рольф Шміт-Хольц
  • COO — Цім Боўэн
  • Chairman, BMG Music Label Group — Клайв Дэвіс
  • Chairman, Sony Music Label Group — Роб Стынгер

Спіс лэйблаў Sony BMG[правіць | правіць зыходнік]

Незалежныя маркі, якія распаўсюджваюцца Sony BMG[правіць | правіць зыходнік]

Спіс прадстаўніцтваў[правіць | правіць зыходнік]

У Sony BMG ёсць прадстаўніцтвы ў наступных краінах:

Японія[правіць | правіць зыходнік]

У Японіі гуказапісное падраздзяленне Sony працягвае працаваць незалежна ад Sony BMG па прычыне памеру і аб'ёму бізнесу. А былое падраздзяленне BMG у Японіі стала часткай Sony BMG.

Зноскі

  1. Sony Music Holdings Inc. at Google Finance (англ.) 
  2. (unspecified title) Праверана 20 лютага 2019.
  3. Sony ізноў працуе з YouTube. 3DNews (17 лютага 2009).
  4. Sony завяршыла ўгоду па набыцці 50% Sony BMG Music. MAonline (2 кастрычніка 2008).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]