Sony BMG
Sony BMG Music Entertainment, Inc. — вынік стварэння сумеснага прадпрыемства 50/50 паміж Sony Music Entertainment (даччынае прадпрыемства Sony) і BMG Entertainment (даччынае прадпрыемства BMG) завершанага 5 жніўня 2004 года. Гэта адна з музычных кампаній, якая ўваходзіць у «Вялікую чацвёрку» і мае права валодання і распаўсюджвання гуказапісных лэйблаў, такіх як Arista Records, Columbia Records, Epic Records, J Records, RCA Victor Records, RCA Records, Legacy Recordings, Sonic Wave America, MCI і іншых.
Фінансавы аналіз паказаў, што аб'яднанне прывядзе да скарачэння 2000 працоўных месцаў, і Sony BMG будзе эканоміць на гэтым прыблізна 350 млн. долараў ЗША штогод.
Рольф Шміт-Хольц змяніў Эндру Лэка на пасадзе кіраўніка (CEO) 10 лютага 2006 года. У першай палове 2005 года доля кампаніі на рынку навінак гуказапісу ў ЗША апусцілася з 33 % да 26 % (па інфармацыі Nielsen SoundScan). Гэта пагадненне Лэка з Брусам Спрынгсцінам, названая «хворай задумкай», прывяла да таго, што Бертэльсман паінфармаваў Sony аб непадаўжэнні кантракту з Лэкам. Эндру Лэк у гэты час займае пост старшыні савета дырэктароў. Раней гэты пост займаў Рольф Шміт-Хольц.
Кампанія нядаўна падпісала пагадненне аб кантэнце з папулярным анлайнавым відэарэсурсам YouTube.[4]
2 кастрычніка 2008 годa карпарацыя Sony выкупіла 50 % акцый у Bertelsmann AG і стала адзіным уладальнікам кампаніі, змяніўшы яе назву на Sony Music Entertainment Inc.[5]
Менеджмент[правіць | правіць зыходнік]
- CEO — Рольф Шміт-Хольц
- COO — Цім Боўэн
- Chairman, BMG Music Label Group — Клайв Дэвіс
- Chairman, Sony Music Label Group — Роб Стынгер
Спіс лэйблаў Sony BMG[правіць | правіць зыходнік]
Незалежныя маркі, якія распаўсюджваюцца Sony BMG[правіць | правіць зыходнік]
Спіс прадстаўніцтваў[правіць | правіць зыходнік]
У Sony BMG ёсць прадстаўніцтвы ў наступных краінах:
Японія[правіць | правіць зыходнік]
У Японіі гуказапісное падраздзяленне Sony працягвае працаваць незалежна ад Sony BMG па прычыне памеру і аб'ёму бізнесу. А былое падраздзяленне BMG у Японіі стала часткай Sony BMG.
Зноскі
- ↑ Sony Music Holdings Inc. at Google Finance (англ.)
- ↑ (unspecified title) Праверана 15 кастрычніка 2019.
- ↑ (unspecified title) Праверана 20 лютага 2019.
- ↑ Sony ізноў працуе з YouTube (недаступная спасылка). 3DNews (17 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2009.
- ↑ Sony завяршыла ўгоду па набыцці 50% Sony BMG Music . MAonline (2 кастрычніка 2008).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт Архівавана 15 ліпеня 2009. (англ.)
- Афіцыйны сайт Вялікабрытанія (англ.)
- Афіцыйны сайт Канада
- Афіцыйны сайт Індыя Архівавана 12 лютага 2010.
- Афіцыйны сайт Аргенціна
- Афіцыйны сайт Фінляндыя (фін.)
- Афіцыйны сайт Вялікабрытанія для Columbia Label Group (англ.)
- Афіцыйны сайт Вялікабрытанія для RCA Label Group (англ.)
- Афіцыйны сайт Расія Архівавана 11 красавіка 2018. (руск.)