Bastille

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
BΔSTILLE
Bastille logo.png
Bastille 2015-7.jpg
Лідар гурта Дэн Сміт падчас выступу, 2015
Асноўная інфармацыя
Жанры альтэрнатыўны рок, інды-рок, сінці-поп
Гады 2010 — нашыя дні
Краіна Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Горад Лондан
Адкуль Лондан
Мова песень англійская
Лэйблы Virgin, EMI
Склад Дэн Сміт
Крыс 'Вудзі' Вуд
Уіл Фаркварсан
Кайл Сіманс
bastillebastille.com
Commons-logo.svg BΔSTILLE на Вікісховішчы

Bastille (стылізавана як BΔSTILLE) — англійскі інды-рок гурт, заснаваны ў Лондане ў 2010 годзе. Першапачаткова Bastille ствараўся ў якасці сольнага праекта спевака, прадзюсара і аўтара песень Дэна Сміта, які пазней і вырашыў стварыць гурт.

Пра гурт[правіць | правіць зыходнік]

Назва гурта звязана з Днём узяцця Бастыліі, таму што Дэн Сміт нарадзіўся ў гадавіну яго святкавання — 14 ліпеня.

Дэбют Bastille адбыўся ў чэрвені 2011 года з бісайдам «Flaws» / «Icarus», які быў выпушчаны на незалежным лэйбле Young & Lost Club. Гурт звярнуў на сябе ўвагу пасля таго, як павыкладываў у Сеціва некалькі дадатковых трэкаў, якія дапамаглі атрымаць падтрымку ў яго развіцці. У Bastille атрымалася выступіць на некалькіх буйных брытанскіх фестывалях, у тым ліку на Glastonbury, Isle of Wight і Blissfields.

27 красавіка 2012 года Bastille дэбютуюць на Virgin Records з сінглам «Overjoyed»[1]. Далей выйшлі сінглы «Bad Blood», «Flaws» і «Pompeii». Менавіта «Pompeii» прынёс поспех гурту і дасягнуў 2-га месца ў афіцыйным хіт-парадзе сінглаў Вялікабрытаніі[2], а таксама заняў 1-ае месца ў чарце Шатландыі. 4 сакавіка 2013 года адбыўся рэліз дэбютнага альбома Bad Blood, які дасягнуў вяршыні чарта альбомаў Вялікабрытаніі[3]. 17 ліпеня таго ж года гурт выпускае ў якасці сінгла «Things We Lost In The Fire».

Склад гурта[правіць | правіць зыходнік]

  • Дэн Сміт — лідар гурта, вакал
  • Крыс 'Вудзі' Вуд — ударныя, бэк-вакал
  • Уіл Фаркварсан — гітара, бэк-вакал
  • Кайл Сіманс — клавішныя, бэк-вакал

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Студыйныя альбомы
  • «Bad Blood» (2013)
Сінглы
  • «Flaws» / «Icarus» (2011)
  • «Overjoyed» (2012)
  • «Bad Blood» (2012)
  • «Flaws» (2012)
  • «Pompeii» (2013)
  • «Laura Palmer» (2013)
  • «Things We Lost In The Fire» (2013)
  • «Of The Night» (2013)
  • «Locked out of Heaven» (cover, 2012)
  • «Pompeii» (Audien Radio Edit)

Відэакліпы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Overjoyed Bastille release debut Virgin single. EMI Music. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2013. Праверана 6 чэрвеня 2013.
  2. 2013 Top 40 Official UK Singles Archive. The Official Charts Company. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2013. Праверана 6 чэрвеня 2013.
  3. 2013 Top 40 Official UK Albums Archive. UK Albums Chart. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2013. Праверана 6 чэрвеня 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]