Blood Omen: Legacy of Kain
Blood Omen: Legacy of Kain | |
---|---|
Распрацоўшчык | Silicon Knights |
Выдавец | Crystal Dynamics |
Частка серыі | Legacy of Kain |
Дата выпуску | 1 лістапада 1996 |
Жанр | Action-adventure |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | Windows[1], PlayStation Portable[d] і PlayStation[2] |
Рэжым гульні | аднакарыстальніцкая гульня |
Носьбіт | 1 CD |
Кіраванне | геймпад |
Blood Omen: Legacy of Kain – відэагульня ў жанры action/adventure, першая ў вядомай серыі Legacy of Kain (Спадчына Каіна). Распрацоўка гульні належыць кампаніі Silicon Knights, якая ў наступных чатырох сіквэлах перадала эстафету Crystal Dynamics – выдаўцы першай часткі гэткай серыі. На пачатку сюжэту гулец бярэ ролю Каіна, забітага двараніна, які атрымаў шанец для помсты стаўшы вампірам. Атрымаўшы сілу, ён вандруе па Насготу (Nosgoth) з надзеяй адшукаць вылячэнне свайго праклёну, але паступова пачынае разглядаць сваю трансфармацыю, як благаславенне. Гульня атрымала пахвалы за высакаякаснае агучванне, змрочную атмасферу і захапляльны сюжэт.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Гульня адлюстроўвае добра прадуманую і выдатна распрацаваную сюжэтную лінію аб падмане, здрадзе і маніпуляцыі галоўным героем. Каін, юны дваранін, загінае ад рук забойцаў пасля таго, як яму адмовілі ў начлегу ў бліжэйшай карчме. Пасля смерці, нэкрамант Мартаніўс, дзеля помсты, прапаноўвае яму новае жыццё ў якасці вампіра. Каін лёгка забівае сваіх забойцаў, але Мартаніўс пераконвае яго ў тым, што гэты былі толькі пешкі і сапраўдныя злачынцы мусяць быць знойдзены каля Калонаў Насгота (the Pillars of Nosgoth), якія абараняюць Насгот ад знішчэння. Тамака, здань Арыель, мінулай абаронцы Калоны Баланса паведамляе яго аб тым, што чалавечыя ахоўнікі Калонаў, абаранючы іх, звар’яцелі, і павінны быць забіты дзеля захавання Калонаў.
Каін пагаджаецца. Ён адпраўляецца на пошук ахоўнікаў Калонаў і наведвае іх крэпасці, атрымлівая дадатковыя сілы і выпадкова сустракая дзіўных і незразумелых асоб, кшталту Аракула, які паведамляе яму пра Нэмезіса і раіць шукаць падтрымкі ў магутнага вампіра Ворадара. Пасля знішчэння некаторых ахоўнікаў Каін даведваецца аб тым, што армія Нэмезіса – заганнага валадара калісьці званага Уільямам Справядлівым – ужо на шляху да заваявання Насгота. Каін імкнецца нейтралізаваць пагрозу праз выкарыстанне Машыны Часу (Time streaming device) — якую ён знайшоў у кафедральным саборы горада Авернус – каб вярнуцца на 50 год раней у мінулае і забіць караля Уільяма. Ён дасягае сваёй цэлі, але ў змененай гісторыі забойства Уільяма спрычыніла рух генацыду супраць вампіраў, у якім ён іграе ролю апошняга выжылага з гэтага роду. Каін нарэшце разумее, што дзеля змены гісторыі, ім маніпуляваў ахоўца Часу Мобіўс, які сімуляваў Аракула. У наступстве загінае і ён.
На гэты момант, Каін выпадкова сустракае двух застаўшыхся ахоўцаў, якія змагаліся паміж сабой: Мартаніўса і Анакрота-Алхіміка. Мартаніўс забівае Анакрота і Каін уступае з ім у барацьбу, верачы, што ён мусіць быць апошнім ахоўнікам Калонаў. Пасля паразы Мартаніўса, ён пераўтвараецца ў монстра, які з’яўляецца ініцыятарам забойства Арыель і Каіна, часткай плана якога, мусіла быць знішчэнне Калонаў Насгота.
Пасля перамогі над монстрам, Каін даведваецца, што ён – апошні ахоўнік Калонаў, ахоўнік Калоны Балансу. Ён паўстае перад выбарам: ахвяраваць сябе і выратаваць Насгот, вызваліць здань Арыель коштам асуджэння вампіраў на выміранне ці адмовіцца ад самаахвяравання і дазволіць Калонам пасці. Наступныя серыі заснаваны на выбары Каіна, у якім ён адмовіўся прынесці сябе ў ахвяру. Сіквэл Blood Omen 2 адлюстроўвае перапрацаваную хаду гісторыі праз 400 год пасля падзення Калонаў у выніку падзей у Soul Reaver 2.
Персанажы
[правіць | правіць зыходнік]- Каін: галоўны персанаж Blood Omen. Каін быў забіты невядомымі разбойнікамі каля карчмы ў Ziegsturhl. Некрамант Мортаніўс прапанаваў яму адпомсціць. Каін згадзіўся і быў уваскрэшаны вампірам.
- Арыель: пры жыцці, Арыель была ахоўніцай калоны Балансу. Яна была забіта Мартаніўсам, які быў апантаны Хілдэн Лордам. Арыель трымае Каіна ў невядомасці аб яго сапраўдным лёсе, выкарыстоўвая яго ў якасці забойца Круга Дзевяці.
- Мартаніўс: Мортаніўс з’яўляецца моцным нэкрамантам і ахоўнікам калоны Смерці. Менавіта ён падрыхтаваў забойства і ўваскрашэнне Каіна. Мортаніўс раіў Каін адшукаць свой сапраўдны лёс у якасці Спадкаемца Балансу. Ён ведаў, што будзе забіты. Пры забойстве Арыель, ён быў апантаны Лордам Хілдэн. Таксама з’яўляецца прыхільнікам культу Хаш’ак’гіка (насамрэч Турэля).
- Мобіўс: Мобіўс з’яўляецца ахоўнікам калоны Часу. Ён падахвоціў Каіна да забойства Уільяма Справедлівага, каб распаліць вайну супраць вампіраў. Мобіўс быў тым, хто ўручыў Уільяму Выкрадальнік. Ён падманваў Каіна пад маскай аракула Насгота. З’яўляецца прыхільнікам культу Хаш’ак’гіка.
- Малек: Малек быў фанатычным святаром Сарафані ахоўнікам Калоны Канфлікту. Яго дадатковым абавязкам была абарона Круга Дзевяці праваліўшы якую, ён знявольваецца ў сваіх даспехах.
- Напраптар: Напраптар быў ахоўнікам Калоны Разуму. Пасля смерці Арыель ён стаў вар’ятам, трансляваўшы сваё шаленства на іншых членаў Круга Дзевяці.
- Бэйн Друід: Бэйн Друід быў ахоўнікам калоны Прыроды. Яго сілы тычацца ўсіх прыродных з’яў — расліны і жывёлы, нават надвор’е.
- Дэ Джоўль: Дэ Джоўль была ахоўніцай калоны Энергіі. Яе магічны талент дазваляе ёй убіраць і перанакіроўваць энергію ў сваіх мэтах.
- Азімут: Азімут была ахоўніцай калоны Вымярэнняў. Яна была валадаром горада Авернус і адаронцам тамтэйшага духавенства.
- Ворадар: Ворадар з’яўялецца кіраўніком усіх вампіраў і апошнім з гэтага роду пасля Каіна. Ён дапамог Каіну перамагчы Малека і быў забіты ў сваім маёнтку арміяй Мобіўса.
- Уільям Справядлівы: брутальны тыран, вядомы, як Нэмезіс, калісці быў званы Уільямам Справядлівым. Машына Часу адправіла Каіна на 50 год назад у мінулае Насгота, дзе ён знаходзіць і забівае караля да таго, як ён стане бізуном усяго Насгота.
- Кароль Отмар: Отмар быў мудрым і паважным каралём Вілендорфа. Каін знайшоў яго зломаным чалавекам, калі той аплакваў згубу сваёй дачкі. Лялечнік Эльзевір скраў яе душу.
- Эльзевір: Калі кароль Отмар абвясціў пачатак спаборніцтва на лепшую ляльку ў гонар дня нараджэння сваёй дачкі, Эльзевір зрабіў найлепшую з усіх. У якасці прыза, ён узяў пасму валос прынцэсы, праз якую ён і скраў яе душу.
- Лорд Хілдэн: Хілдэн Лорд з’яўляецца кіраўніком усіх Хілдэн і тым, хто кантралюе Мартаніўса. Ён паяўляецца ў сваёй дэманічнай форму пад канец Blood Omen. У Blood Omen 2, ён з’яўляецца галоўным адмоўным героем.
- Ірмок-дзівак: У Blood Omen, Каін сустракае вар’ята ў паўночна-ўсходнім куту Steinchencröe, які ўважліва перамешвае змесціва свайго рондаля. Дзівак вызначыў Каіна, як ізгоя грамадства падобнага да сябе.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка Blood Omen на неафіцыйным расійскім фан-сайце Архівавана 7 снежня 2008.