Bloop

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Спектраграма Bloop

Bloop (англ.: завыванне, роў) — нізкачастотны гук, некалькі разоў зафіксаваны Нацыянальным кіраваннем акіянічных і атмасферных даследаванняў (NOAA) летам 1997 года[1]. Па афіцыйных заявах NOAA, крыніца гуку невядома[1]

Крыніца гуку павінна размяшчацца прыкладна па геаграфічных каардынатах 50° пд. ш. 100° з. д.HGЯO (на паўднёвым захадзе ад Паўднёвай Амерыкі). Агульны характар ​​гуку дазваляе меркаваць, што ён выдадзены жывой істотай[2], але такая істота навуцы невядома. Мяркуючы па пройдзенай гукам адлегласці, гэта істота павінна быць вялізнага памеру, значна больш сіняга кіта.

Калі адкінуць здагадку аб існаванні ў Ціхім акіяне невядомага навуцы віду гіганцкіх істот, застаецца дзве версіі: альбо гук выраблены вялікай колькасцю істот адначасова, альбо ў гэтым рэгіёне кароткачасова склаліся унікальныя акустычныя ўмовы, спрыяльныя для звышдалёкага распаўсюджвання гуку. У якасці найбольш дакладнай i верагоднай, але афіцыйна не пацвярджаемай версіі, гэты гук мог быць выраблены вялікай колькасцю гіганцкіх кальмараў[2].

Даволі цікава, што каардынаты крыніцы гуку знаходзяцца недалёка ад таго месца 47°09′ пд. ш. 126°43′ з. д.HGЯO, якое Говард Лаўкрафт паказаў для падводнага горада Р'льех, у якім спіць Ктулху[3].

Аднак, палічыўшы інфармацыю не занадта важнай, падрабязнае вывучэнне з глыбінным апусканнем вырабляць не сталі.

Гук Bloop з сайту NOAA



Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.

Сучаснае навуковае тлумачэнне[правіць | правіць зыходнік]

Паводле інфармацыі, атрыманай Нацыянальным кіраваннем акіянічных і атмасферных даследаванняў ЗША, гэта гук гіганцкага айсберга, што трэскаецца[1].

Зноскі

  1. а б в Icequakes (Bloop) (англ.). NOAA. Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2013. Праверана 21 жніўня 2013.
  2. а б Tuning in to a deep sea monster (англ.). CNN. Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2013. Праверана 21 жніўня 2013.
  3. The Cthulhu Mythos (англ.). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2013. Праверана 21 жніўня 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]