Ктулху

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ктулху

Кту́лху — міфічная пачвара, прыдуманая амерыканскім пісьменнікам Говардам Лаўкрафтам. Упершыню ўзгадваецца ў апавяданні «Покліч Ктулху» ў 1928.

Знешні выгляд і месца існавання[правіць | правіць зыходнік]

Ктулху падобны адначасова на васьмінога (галава), цмока (крылы на спіне), чалавека (тулава). Дакладныя памеры невядомыя, але можна меркаваць, што Ктулху дастаткова вялікі, бо адзін з герояў твора назваў яго падобным да «хадзячае гары».

Належыць да роду «Старажытных». Ляжыць у сне, падобным да смерці (верагодна, коме) на вяршыні затопленага горада Р'льех пасярод Ціхага акіяна. Калі зоркі «трапна сыходзяцца», горад паўстае з вады і Ктулху прачынаецца.

Культ Ктулху[правіць | правіць зыходнік]

Таксама паводле твораў Лаўкрафта, па ўсёй Зямлі існуюць групы культыстаў, якія прыносяць Ктулху чалавечыя ахвяраванні, шалеюць, таньчаць і ўвесь час чытаюць закляцце: «Пх'нглуі мглв'нафх Ктулху Р'льех вгах'нагл фхтагн», што прыкладна перакладаецца як «Дома ў Р'льеху мёртвы Ктулху чакае і бачыць сны».

Ктулху здольны ўплываць на чалавечы розум, аднак з-за таго, што Р'льех амаль увесь час знаходзіцца пад вадою, Ктулху можа ўплываць толькі на сны. У «Поклічы Ктулху» сны, якія ён дасылае, даводзяць людзей да вар'яцтва.

Імя, яго вымаўленне і варыянты напісання[правіць | правіць зыходнік]

Говард Лаўкрафт казаў, што імя Cthulhu варта вымаўляць як Kathooloo ці Khlûl'hloo. Ні ў водным з арыгінальных англійскіх варыянтаў няма вымаўлення Cthulhu як Цтулху. Іншыя варыянты напісання: Tulu, Clulu, Clooloo, Cighulu, Cathulu, Kutulu, Q'thulu, Ktulu, Kthulhut, Kulhu, Thu Thu Hmong

Творы Лаўкрафта, дзе ўзгадваецца Ктулху[правіць | правіць зыходнік]

  • «Покліч Ктулху»
  • «Жах у Данвічы»
  • «Горы вар'яцтва»
  • «Шаптун у начы»
  • «Цень па-над Інсмутам»

Ктулху ў сучаснай культуры[правіць | правіць зыходнік]

Сеціва[правіць | правіць зыходнік]

У сеціве Ктулху набыў даволі вялікую папулярнасць і для яго нават прыдумалі спецыяльны смайл: {:€ або :-Е або ©€. Стаў героям шматлікіх карыкатур, коміксаў, жартаў і пародыяў.

Папулярныя выказванні з удзелам Ктулху: «Ктулху захавае твой моск», «Ктулху фхтагн!», «Ктулху захавае ўсіх».

Музыка[правіць | правіць зыходнік]

Ктулху ўзгадваецца ў шэрагу кампазіцый (пераважна метал кірунку):

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]