Boeing B-52 Stratofortress

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Boeing B-52 Stratofortress
Тып land-based strategic jet bomber[d] і aircraft with 8 jet engines[d]
Распрацоўшчык Boeing
Вытворца Boeing
Першы палёт 15 красавіка 1952[1][2]
Пачатак эксплуатацыі 1955
Эксплуатанты ваенна-паветраныя сілы ЗША і Нацыянальнае кіраванне ЗША па аэранаўтыцы і даследаванню касмічнай прасторы
Адзінак выраблена 744[3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Boeing B-52 Stratofortressамерыканскі міжкантынентальны стратэгічны бамбардзіроўшчык кампаніі Боінг, які стаіць на ўзбраенні ВПС ЗША з 1955 года.

Самалёт прыйшоў на змену бамбардзіроўшчыку B-36. На дагукавай хуткасці на вышынях да 15 кіламетраў ён здольны несці розныя віды зброі, у тым ліку ядзерныя зарады. Асноўная задача, для якой B-52 распрацоўваўся — даставіць дзве тэрмаядзерныя бомбы вялікай магутнасці да любой кропкі СССР.

Адна з мадыфікацый — B-52G — з’яўляецца абсалютным рэкардсменам па далёкасці сярод баявых самалётаў. Гэта таксама адзін з нямногіх ваенных самалётаў, якія знаходзяцца на службе бесперапынна больш за паўстагоддзя. Нягледзячы на тое, што лятальны апарат распрацоўваўся ў канцы 1940-х—пачатку 1950-х, ён па-ранейшаму застаецца асноўным самалётам далёкай бамбардзіровачнай авіяцыі амерыканскіх ВПС (разам з B-1 Lancer) і будзе заставацца такім, як мінімум, да 2030 года. На мадэрнізацыю самалётаў плануецца выдаткаваць 11,9 млрд долараў[4].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]