BrainPort

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

BrainPort — гэта тэхналогія, з дапамогай якой сэнсарная інфармацыя можа быць адпраўлена ў мозг праз масіў электродаў, які знаходзіцца на верхняй частцы языка (г.з. транслінгвальна). Упершыню канцэпцыя была прапанавана амерыканскім даследчыкам у галіне нейрапластычнасці Полам Бак-і-Рыта[en], які ў 1998 годзе заснаваў кампанію Wicab[1], спецыялізуючуюся на вытворчасці прылад BrainPort.

У прыладзе з выкарыстаннем тэхналогіі BrainPort лічбавая камера фіксуе выгляд навакольнага асяроддзя, затым інфармацыя апрацоўваецца кантроллерам, які пераўтварае яе ў электрычныя імпульсы. Далей імпульсы праз матрыцу электродаў (20 на 20), прыкладзеную да языка дасылаюцца ў мозг чалавека. Чалавечы мозг здольны інтэрпрэтаваць гэтыя імпульсы як візуальныя сігналы і перанакіроўваць іх ў тую частку кары галаўнога мозгу, якая адказвае за зрок. Дзякуючы нейрапластычнасці мозгу ўжо праз некалькі дзён ці нават гадзін у сляпых візуальная інфармацыя пачынае дасягаць глядзельнай кары, і яны пачынаюць арыентавацца ў прасторы. У 2015 годзе тэхналогія BrainPort была ухвалена Упраўленнем па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў[en] (FDA) у ЗША для выкарыстання людзьмі з парушэннямі зроку[2].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кин С. Дуэль нейрохирургов. Как открывали тайны мозга, и почему смерть одного короля смогла перевернуть науку. — М: Бомбара. — 2019 , ISBN 978-5-04-101517-6