Перайсці да зместу

Жалобны какаду белавухі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Calyptorhynchus baudinii)
Жалобны какаду белавухі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Calyptorhynchus baudinii Lear, 1832

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  986099

Белавухі жалобны какаду, таксама белавухі чорны какаду (Calyptorhynchus baudinii) — птушка сямейства какаду. Жыве на паўднёвым захадзе Аўстраліі ў эўкаліптавых лясах і зарасніках.

Даўжыня цела — 56 см, даўжыня крыла — 38 см; вага — да 800 г. Афарбоўка апярэння чорна-бурая з зялёным адценнем, усе пёры абрамлены бела-жоўтым. Каля вуха — белая пляма, за якую папугай атрымаў сваю назву. На хвасце — папярочная паласа таксама белага колеру. Чубок на галаве складаецца з шырокіх пёраў. Дзюба вельмі шырокая, нашмат пераўзыходзіць даўжыню; у самца — чорная, у самкі — колеру косткі.

Засяляюць эўкаліптавыя лясы і зараснікі мары. Трымаюцца дробнымі (10-30 асобін) і буйнымі зграямі (да некалькіх тысяч асобін). Да нядаўняга часу сілкаваліся цвёрдымі пладамі Banksia. У цяперашні час ядуць насенне прыморскай хвоі, заходне-аўстралійскага і рознакаляровага эўкаліптаў, яблыкі і грушы, насенне і кветкі мары, нектар, лічынак насякомых. Часта здзяйсняюць набегі на фруктовыя сады. Папугаі выдаюць рэзкія крыкі «уіі-ла».

Пара фармуецца на ўсё жыццё. Гняздуе ў дуплах эўкаліптаў і мары. У кладцы 1-2 яйкі, але бацькі выкормліваюць толькі адно птушаня. Другое звычайна памірае на працягу 48 гадзін пасля нараджэння. Апераецца птушаня да 10—11 тыдня, але трымаецца побач з бацькамі ўвесь год (да наступнага сезона размнажэння).

У прыродзе налічваецца не больш за 10—15 тыс. асобін.

Працягласць жыцця ў няволі да 50 гадоў.