Перайсці да зместу

Жалобныя какаду

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Calyptorhynchus)
Жалобныя какаду

Жалобны какаду Бэнкса
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Calyptorhynchus Desmarest, 1826


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  177478
NCBI  35550
EOL  19540
FW  373415

Жалобныя какаду, альбо Чорныя какаду, альбо Крумкачовыя какаду (Calyptorhynchus) — род птушак сямейства какаду.

Знешні выгляд

[правіць | правіць зыходнік]

Даволі буйных памераў птушка, прыкладна з шэрую варону. У гэтых папугаяў вельмі доўгія і вострыя крылы, ногі вельмі моцныя, хвост шырокі і доўгі. Дзюба вялікая і моцна скрыўленая. Апярэнне мяккае, на патыліцы маецца хахалок з доўгіх пёраў.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Жывуць у Аўстраліі і Тасманіі.

Засяляюць густыя трапічныя лясы. Спрытна, але павольна лазаюць па дрэвах, на зямлі вельмі непаваротлівыя і няўклюдныя.

Гняздуюцца ў дуплах дрэў, засцілаюць дно трэскамі.

Утрыманне ў няволі

[правіць | правіць зыходнік]

У хатнім утрыманні сустракаюцца рэдка. Здольнасць да навучання «гутарковай мовы» развіваецца слаба. Утрымліваюць іх у асноўным за прыгожую афарбоўку апярэння.

Род уключае ў сябе 5 відаў. Некаторыя сістэматыкі падзяляюць род на 2 падроды Жалобныя какаду чырвонахвостыя (Calyptorhynchus) і Жалобныя какаду жаўтахвостыя (Zanda).