Chevrolet Avalanche

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Chevrolet Avalanche
Агульныя даныя
Вытворца: Chevrolet
Выпуск: 20012013

Chevrolet Avalancheпікап, які вырабляўся General Motors на базе Chevrolet Suburban з 2001 па 2013 год.

Было выраблена больш за 580 000 аўтамабіляў[1].

Chevrolet Avalanche GMT 800 (2001—2006)[правіць | правіць зыходнік]

Chevrolet Avalanche (2001—2006)

Прататып пікапа на платформе Chevrolet Suburban быў прадстаўлены ў студзені 2000 года, а ў наступным годзе была пачата серыйная вытворчасць. Прапаноўваўся ў двух асноўных версіях — 1500 і 2500 (базавая і "heavy duty"). Аўтамабіль меў суцэльны корпус, прычым для павелічэння грузавога адсека магчыма было скласці задняе сядзенне і прыбраць заднюю сценку кабіны.

Рухавікі серыі Vortec — 5,3-літровы (290 к.с. і 441 Н·м) і 8,1-літровы (340 к.с. і 617 Н·м). Акрамя задняга, быў даступны прывад на чатыры колы. Паўнапрывадная трансмісія Autotrac Active 4WD — з падлучальным з дапамогай муфты пярэднім мастом, 4-ступеньчатай аўтаматычнай каробкай перадач і двухступеньчатым дэмультыплікатарам. Падвескі колаў — спружынныя, незалежная пярэдняя і залежная задняя.

Бяспека[правіць | правіць зыходнік]

Вынікі тэста NHTSA: Chevrolet Avalanche 4 Door '2003[2]
Бяспека кіроўцы пры франтальным удары Star*.svgStar*.svgStar*.svgEmpty Star.svgEmpty Star.svg
Бяспека пасажыраў пры франтальным удары Star*.svgStar*.svgStar*.svgStar*.svgStar*.svg
Бяспека кіроўцы пры бакавым удары не ацэньвалася
Бяспека пасажыраў пры бакавым удары не ацэньвалася
Бяспека пры перавароце Star*.svgStar*.svgEmpty Star.svgEmpty Star.svgEmpty Star.svg

Chevrolet Avalanche GMT 900 (2006—2013)[правіць | правіць зыходнік]

Chevrolet Avalanche (2006—2013)
Chevrolet Avalanche Z71 Black Diamond

Другое пакаленне дэбютавала ў 2006 годзе.

Рухавікі — V8 аб'ёмам 5,3 літры магутнасцю 320 к.с. і аб'ёмам 6,0 літраў магутнасцю 355 к.с. Каробка перадач — чатырохступеньчатая, аўтаматычная[3].

У 2013 годзе выпуск быў спынены. Завяршэнне выпуску было адзначана спецыяльнай лімітаванай серыяй Black Diamond[1].

Бяспека[правіць | правіць зыходнік]

Вынікі тэста NHTSA: Chevrolet Avalanche 4 Door '2007[4]
Бяспека кіроўцы пры франтальным удары Star*.svgStar*.svgStar*.svgStar*.svgStar*.svg
Бяспека пасажыраў пры франтальным удары Star*.svgStar*.svgStar*.svgStar*.svgStar*.svg
Бяспека кіроўцы пры бакавым удары Star*.svgStar*.svgStar*.svgStar*.svgStar*.svg
Бяспека пасажыраў пры бакавым удары Star*.svgStar*.svgStar*.svgStar*.svgStar*.svg
Бяспека пры перавароце Star*.svgStar*.svgStar*.svgEmpty Star.svgEmpty Star.svg

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]