Chlamydotis macqueenii— від птушак сямейства драфіныя(Otididae). Традыцыйна лічыўся падвідамChlamydotis undulata. Ён быў класіфікаваны як асобны від у 2003 годзе.
Самец дасягае 65-75см даўжынёй, важыць 1,8— 3,2кг; самка дасягае 55-65см даўжынёй, важыць 1,2— 1,7кг. Верхняя частка цела светла-шэра-бэжавай афарбоўкі з цёмна-карычневымі плямамі і палоскамі, ніжняя частка цела белая. На хвасце выразна бачныя тры вялікія сіне-шэрыя палосы. З патыліцы звісае чубок з доўгіх чорных пёраў.