Перайсці да зместу

Агератум

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Coelestina)
Агератум

Ageratum conyzoides. Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ageratum L. (1753)

Сінонімы
Coelestina Cass.
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  36480
NCBI  55597
EOL  59467
GRIN  g:300
IPNI  30004082-2

Агератум[3] (Ageratum) — род раслін сямейства Астравыя (Asteraceae). Расліны пераважна сустракаюцца ва Усходняй Індыі, Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы. Лацінская назва паходзіць ад грэч. ageratos — які не старэе, бо расліна з’яўляецца даўгацветам. У Беларусі вырошчваецца як кветкава-дэкаратыўная расліна.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая або паўхмызняковая расліна. Сцябло — раскідзістае, моцна галінастае, прамастойнае або прыўзнятае, апушанае, 10-50 см вышынёй.

Лісце трохвугольнае, рамбічнае або авальнае, па краі зубчастае, шурпатае; ніжнія і сярэднія лісцінкі — супратыўныя, чарэшчатыя, верхнія — чаргавальныя, амаль сядзячыя.

Кветкі дробныя, вузкатрубчатыя, абедзвеполыя, духмяныя, сабраны ў невялікія суквецці-кошыкі 1-1,5 см у дыяметры. Сабраны ў складаныя шчыткападобныя суквецці да 10 см у папярочніку. Дэкаратыўнасць суквеццям надаюць двухлопасцевыя рыльцы кветак, якія амаль удвая перавышаюць даўжыню калякветніка і моцна выдаюцца над ім.

Насенне пяціграннае з плёнчатым чубком, захоўваюць усходжасць 2-3 гады. У 1 г — да 6000 зярнят.

Квітнее вельмі буйна з чэрвеня да першых замаразкаў. Пладаносіць у пачатку верасня.

У нізкарослых сартоў кветканосы, як правіла, утвараюць некалькі ярусаў, а ў сярэдневысокіх усе яны размешчаны на адным узроўні, таму расліны, высаджаныя групай, утвараюць суцэльны кветкавы дыван.

Агератум засухаўстойлівы і святлалюбівы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.22