Collection Budé

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Калекцыя лацінскіх аўтараў з серыі Budé.

Collection Budé або Collection des Universités de France — кніжная серыя, якая ўключае грэчаскую і рымскую класічную літаратуру аж да VI стагоддзя (да імператара Юстыніяна). Серыя названа ў гонар французскага гуманіста Гіёма Бюдэ, публікуецца выдавецтвам Les Belles Lettres і спансуецца таварыствам Гіёма Бюдэ (фр.: L’association Guillaume Budé).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Кожная кніга ў серыі ўключае ўступ, заўвагі і крытыку, а таксама тытульны ліст на французскай мове. Некаторыя тамы ўтрымліваюць поўныя каментарыі. На тамах старажытнагрэчаскай літаратуры намаляваны сыч, сімвал Афін, вокладка ў іх жоўтая. Лацінскія тамы чырвонага колеру з выявай Капіталійскай ваўчыцы. Апошнія тамы выходзяць у цвёрдай вокладцы. Новая серыя, «Classiques en poche» («Кішэнная класіка») прызначана для студэнтаў.

Першая кніга ў серыі, Платонаўскі дыялог Гіпій другі, выйшла ў 1920 годзе. Неўзабаве з’явілася першая кніга на латыні, гэта была De rerum natura Лукрэцыя.

Да нашага часу было апублікавана больш за 800 тамоў, з іх грэчаскіх каля 430 тамоў і лацінскіх каля 370 тамоў. У серыі прадстаўлены як язычніцкія, так і хрысціянскія аўтары.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]