Кізіл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Cornus)
Кізіл

Cornus florida.
Агульны від расліны падчас цвіцення.
Арбарэтум у Вале-о-Луп.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cornus L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  27798
NCBI  4281
EOL  60422
GRIN  g:2939
IPNI  12064-1
FW  54721

Кізіл[3][4] (Córnus) — род раслін сямейства кізілавыя, які складаецца прыкладна з 30-50 відаў, уключае 4 падроды.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У асноўным гэта драўняныя лістападныя расліны, жыццёвая форма якіх — дрэвы або кусты; некаторыя віды — травяністыя шматгадовыя расліны, некалькі відаў — драўняныя зімнезялёныя. Лістападныя дрэвы або кусты вышынёй 2,5—10 м. Лісце супраціўнае, яйцападобнае або эліпсоіднае. Кветкі даухполыя, дробныя, залаціста-жоўтыя, па 5—9 у парасоніках. Паяўляюцца да распускання лісця. Плод — цёмна-чырвоная мясістая падоўжаная касцянка. Драўніна цяжкая, цвёрдая, з прыгожай тэкстурай.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ў Паўночнай Амерыцы, Паўднёвай і Усходняй Еўропе, на Каўказе, у Паўднёва-Усходняй Азіі; на Беларусі інтрадукаваны кізіл звычайны, або мужчынскі (Cornus mas).

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Cornus sericea

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 51 від[5]:

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстоўваецца ў жывых агароджах, для замацавання равоў, восыпаў. Пладовыя, дэкаратыўныя, лекавыя, меданосныя і таніданосныя расліны.

Драўніна ідзе на такарныя і сталярныя вырабы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 40. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Кізіл у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.256
  5. Cornus (англ.). The Plant List. Version 1.1. (15 сакавіка 2013). Праверана 11 кастрычніка 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]