Cosmos atrosanguineus

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Cosmos atrosanguineus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cosmos atrosanguineus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  101591
EOL  6235379
IPNI  1088709-2
TPL  gcc-120464

Cosmos atrosanguineus — від кветкавых раслін сямейства астравыя (Asteraceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая расліна, вышынёй не болей за 1,5 метры, незвычайнага колеру і з водарам шакаладу.

Суквецце невялікае, дыяметрам не болей за 4,5 сантыметры. Аксамітныя «шакаладныя» пялёсткі толькі здаюцца карычневымі, на праўдзе яны насычанага цёмна-бардовага або чырвона-карычневага колеру. Колькасць пялёсткаў можа быць 6, 8 або 10, але заўсёды цотная.

Непаўторная асаблівасць кветкі яе водар. Летам кветка ярка выражана пахне шакаладам з ваніллю, водар аказаўся настолькі прывабным для людзей, што кветкі масава зрывалі і ўнікальная расліна гінула. Насенне відаў гэтага роду раслін у прыродзе мае даволі нізкі ўзровень усходжасці і жыццяздольнасці, таму расліна амаль знікла. Таксама кветка вельмі ўразлівая да рэзкіх перападаў надвор’я, асабліва да маразоў, таму дзікарослай цяпер не сустракаецца. Усе насаджэнні на радзіме расліны — вынікі шматгадовай працы селекцыянераў па аднаўленні гэтага віду.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Радзіма расліны — Мексіка, дзе яна вымерла ў дзікай прыродзе на пачатку XX стагоддзя. Від быў уведзены ў культуру ў 1902 годзе, дзе выжывае як адзіны клон праз вегетатыўнае размнажэнне.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».