Deadline Hollywood

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Deadline Hollywood
Выява лагатыпа
URL deadline.com (англ.)
Тып сайта навінасны сайт[d]
Мова(-ы) англійская
Уладальнік Penske Media Corporation[d]
Аўтар Nikki Finke[d]
Пачатак працы сакавік 2006
Рэйтынг Alexa 2 216[1]

Deadline Hollywood (шырока вядомы як Deadline, а таксама Deadline.com) — амерыканскі вэб-сайт навін аб тэлебачанні і кіно, заснаваны Нікі Фінке як блог навін Deadline Hollywood Daily у 2006 годзе. Сайт штодня публікуе эксклюзіўныя забаўляльныя навіны[2]. З 2009 года з’яўляецца брэндам Penske Media Corporation.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Deadline быў заснаваны Нікі Фінке, якая пачала пісаць серыю калонак у LA Weekly  (англ.) пад назвай Deadline Hollywood у чэрвені 2002 года. Яна пачала весці блог Deadline Hollywood Daily (DHD) у сакавіку 2006 года як інтэрнэт-версію сваёй калонкі[3]. У 2006 годзе яна афіцыйна запусціла яго як сайт аб індустрыі забаў[4]. Да 2009 году гэты сайт стаў адным з самых папулярных вэб-сайтаў Галівуду[5]. У 2009 годзе Фінке прадала Deadline Penske Media Corporation (тады Mail.com Media) за сямізначную суму. З ёй таксама быў заключаны працоўны кантракт тэрмінам на пяць+ гадоў, які, паводле Los Angeles Times, складаў «мільёны долараў», а таксама частку даходу сайта[5]. У верасні 2009 года URL быў зменены на deadline.com, а назва сайта стала Deadline Hollywood[6].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Alexa Internet — 1996. Праверана 28 лістапада 2017.
  2. About Us. Deadline Hollywood (4 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2028. Праверана 17 ліпеня 2021.
  3. Finke, Nikki. Deadline Turns 10 And Celebrates Disruptors: Nikki Finke Looks Back. Deadline Hollywood (11 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2021. Праверана 17 ліпеня 2021.
  4. She's Back?! Nikki Finke Poised to Return to Deadline Hollywood as Columnist (Exclusive). TheWrap (20 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2021. Праверана 17 ліпеня 2021.
  5. а б Fritz, Ben. Mail.com picks up Deadline Hollywood. Los Angeles Times (24 чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2020. Праверана 17 ліпеня 2021.
  6. Haber, Matt. Fixedja! Nikki Finke's Deadline Sleeker, Less Daily. Portfolio.com (4 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2012. Праверана 17 ліпеня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]