Demofest
Выгляд
Demofest | |
---|---|
Дата(ы) | тры дні ў ліпені |
Месца(ы) правядзення | Крэпасць Касцёл, Баня-Лука, Боснія і Герцагавіна |
Жанр(ы) | рок, поп, панк, метал, хіп-хоп, рэгі |
Сайт | jelendemofest.org |
Demofest — штогадовы музычны фэст, што праходзіць у крэпасці Касцёл у горадзе Баня-Лука, Рэспубліка Сербская. Праводзіцца рэгулярна кожны ліпень пачынальна з 2008 года з удзелам маладых незалежных груп з краін былой Югаславіі. У наш час з’яўляецца найбуйнейшым фэстывалем незалежнай музыкі на тэрыторыі Паўднёва-Усходняй Еўропы і найбуйнейшым бясплатным фэстывалем рэгіёна.
За перыяд 2008—2015 гадоў праз фэст прайшло больш 3000 незалежных гуртаў, 61 калектыў выступіў па-за конкурснай праграмай. Уваход на ўсе імпрэзы фестываля свабодны, у апошнія гады штогод яго наведваюць каля 40 тыс. чалавек[1].
Зноскі
- ↑ Jelen Demofest u 10 brojeva | DemoFest(недаступная спасылка). demofest.org. Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2015. Праверана 12 ліпеня 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Demofest на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Архівавана 8 ліпеня 2015.
- Demofest. Самый большой поп/рок фестиваль в балканском регионе для начинающих групп Архівавана 28 ліпеня 2017.