Diderma tigrinum

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Diderma tigrinum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Diderma tigrinum (Schrad.) Prikhodko, Shchepin, Novozh., López-Vill., G. Moreno & Schnittler, 2023


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы

Diderma tigrinum — від слізевікоў з сямейства Didymiaceae.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Спаракарпіі вышынёй ад 1 да 1,5 мм у групах па некалькі асобнікаў на агульным аранжавым гіпаталалусе[1]. Ножка 0,5-1 мм вышынёй, аранжавая, цыліндрычная, з глыбокімі падоўжнымі барознамі. Пашырана буйной круглявай калумелай, такога ж колеру, як ножка. Спарацыста паўсферычная, дыяметрам ад 0,3 да 1,3 мм, ад карычневага да цёмна-шэрага колеру, больш ці менш густа пакрыта круглявымі вапнавымі лускавінкамі[1]. Перыдый — храстковая абалонка, непразрыстая, пакрыта вапнавымі лускавінкамі. Капіліцый складаецца са светла-карычневых нітак, якія адыходзяць ад калумелы. Споры ў масе цёмна-карычневыя, у праходзячым святле крыху святлеюць. Памеры ад 11 да 12 мкм, упрыгожаны ярка выяўленымі бародаўкамі[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]