Перайсці да зместу

Амёбазоі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Amoebozoa)
Амёбазоі

Chaos carolinense, адзін з відаў Amoebozoa
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Amoebozoa Ruggiero et al. (2015)

Падтыпы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  554915
EOL  2915041
FW  212578

Амёбазоі (Amoebozoa, ад грэч. αμοιβή «змена») — прасцейшыя жывыя арганізмы.

У амёб няправільная, пастаянна зменлівая форма. Найбольш вядомы від — амёба звычайная (Amoeba proteus). Цела 15 мкм — 3 мм, пастаяннай формы не маюць. Перамяшчаюцца з дапамогай часовых вырастаў (псеўдаподыяў). Хуткасць руху 0,5—3 мкм/мін. Маюдь ядро, пульсуючую і стрававальную вакуолі.

Міксаміцэты (слізевікі) маюць вегетатыўнае цела ў выглядзе слізістай, без абалонкі шмат’ядзернай (ядры дыплоідныя) пратаплазмы — плазмодыя дыяметрам ад некалькіх міліметраў да 1 м. Здольнаыя да актыўных амёбападобных рухаў.

Амёбы трапляюцца ў прэсных, саленаватых, марскіх водах, часта ў прыбярэжным пяску, глебе; асобныя паразітуюць у кішэчніку жывёл і чалавека (напр., дызентэрыйная амёба), выклікаюць амёбіяз.

Слізевікі трапляюцца ў глебе, гнілых пнях, пад карой, апалым лісцем. На святло выпаўзаюць для ўтварэння на субстраце пладовых цел.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Амёбы жывяцца бактэрыямі, водарасцямі, прасцейшымі. У слізевікоў пераважна сапратрофны тып жыўлення.

Амёбы размнажаюцца бясполым спосабам (дзяленнем). У неспрыяльных умовах акругляюцца, укрываюцца 2-слаёвай шчыпьнай абалонкай (інцыстуюцца).

Плазмодый слізевіка Brefeldia maxima.

Для слізевікоў уласціва ўтварэнне пладовых цел (спарангіяў і эталіяў), у якіх фарміруюцца гаплоідныя споры (у вадзе прарастаюць у зааспоры, у вільготным асяроддзі — у міксамёбы). Пры іх капуліраванні парамі ўтвараюцца дыплоідныя міксамёбы, якія шматразова дзеляцца, растуць і фарміруюць плазмодый. Пры неспрыяльных умовах (сухасць субстрату, нізкая тэмпература, адсутнасць корму) плазмодый ператвараецца склероцый.