Перайсці да зместу

Круглаязычныя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Discoglossidae)
Круглаязычныя

Жарлянка чырванабрухая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Discoglossidae Günther, 1858

Сінонімы
Тыпавы род
Роды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  202081
NCBI  8343
EOL  1565
FW  37426

Круглаязычныя (Discoglossidae) — сямейства земнаводных падатрада апістацэльных.

Назва сямейства звязана са своеасаблівай для яго прадстаўнікоў будовай языка, які не выкарыстоўваецца пры схопліванні здабычы, бо прымацаваны ўсёй ніжняй паверхняй да дна ротавай поласці. Характэрнай рысай з’яўляюцца заднеўвагнутыя і выпуклыя ўперадзе, або апістацэльныя, тулаўныя пазванкі, якіх налічваецца не менш як восем. Папярочныя адросткі крыжавога пазванка расшыраны.

Вядомы 4 роды, якія аб’ядноўваюць 11 відаў[1]. Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Афрыцы, у фауне Беларусі сустракаецца жарлянка чырванабрухая.

Для жарлянак характэрна адсутнасць барабаннай перапонкі і трохгранная зрэнка. Афарбоўка спіннога і брушнога бакоў цела рэзка адрозніваецца. Калі афарбоўка злёгку бугрыстай скуры спіны вар’іруе ад светла-шэрай да чорнай, то брушка, горла і ўнутраныя паверхні канечнасцей маюць своеасаблівы мазаічны малюнак з ярка-чырвоных або жоўтых плям на цёмным фоне. Скурныя выдзяленні жарлянак маюць найбольш едкі сакрэт сярод амфібій ва ўмераных шыротах.

Унікальнымі прадстаўнікамі другога роду гэтага сямейства, якія пашыраны ў Заходняй Еўропе, з’яўляюцца жабы-павітухі. Для іх характэрны своеасаблівы клопат пра патомства. Самец наматвае пакінуты самкай на сушы шнур, які складаецца з 18-50 ікрынак, на сцёгны задніх канечнасцей і носіць яго з сабой. Да моманту вылуплівання апалонікаў ён пераносіць ікрынкі ў вадаём.

Зноскі

  1. Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. — Мн., БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6.
  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. — Мн., БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6